Падтрымка ЕС для беларусаў склала 170 мільёнаў еўра ад жніўня 2020 года
13 снежня, 2024

Падтрымка ЕС для беларусаў склала 170 мільёнаў еўра ад жніўня 2020 года


Пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года падтрымка Еўрапейскага саюза склала 170 мільёнаў еўра для грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, незалежных СМІ, адукацыйных і культурніцкіх устаноў, малога і сярэдняга бізнесу.

Дадзеная лічба прыводзіцца ў інфармацыйным бюлетэні, які апублікаваўГенеральны дырэктарат Еўракамісіі па пытаннях добрасуседства і перамоў пра пашырэнне ў рамках Дзён Беларусі.
Дапамога была перанакіраваная ад беларускіх дзяржаўных органаў і дзяржаўных прадпрыемстваў да недзяржаўных структур.

У дакуменце гаворыцца, што ЕС праводзіць рэгулярныя кансультацыі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю для вызначэння патрэб беларускага народа. Дзякуючы дыялогу, які працягваецца дагэтуль, больш за 3 000 ахвяр рэпрэсій атрымалі юрыдычную, фінансавую, медыцынскую, псіхалагічную падтрымку, а таксама дапамогу ў эміграцыі. Сотні актывістаў атрымалі падтрымку для працягнення працы.

ЕС таксама падтрымлівае беларускія незалежныя СМІ ў прадастаўленні аб’ектыўнай, заснаванай на фактах інфармацыі грамадзянам у гарадской і сельскай мясцовасцях па ўсёй краіне.

Больш за 130 работнікаў культуры атрымалі падтрымку мабільнасці для наладжвання новых партнёрстваў, удзелу ў міжнародных культурніцкіх мерапрыемствах і павышэння кваліфікацыі. На культурніцкія праекты выдадзена каля 110 грантаў.

У сферы адукацыі больш за 3 300 студэнтаў атрымалі стыпендыі і падтрымку для навучання за мяжой, больш за 700 спецыялістаў скарысталіся падтрымкай мабільнасці, а больш за 3 000 жанчын прайшлі ўводныя анлайн-курсы па IT і сацыяльных навыках.

ЕС таксама падтрымаў беларускі бізнес у выгнанні: яны скарысталі больш за 500 кансультацыйных паслуг, а больш за 4 000 прадпрыемстваў у выгнанні паўдзельнічалі ў праграмах бізнес-адукацыі.

У інфармацыйным бюлетэні нагадваецца, што як толькі Беларусь пачне дэмакратычны пераход, то Еўрасаюз актывуе інвестыцыйны пакет у памеры 3 мільярдаў еўра, каб дапамагчы краіне стабілізаваць эканоміку і рэфармаваць інстытуты.

Больш інфармацыі:

Публікацыі

Дні Беларусі



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,