Еўрапейская камісія сёння прыняла новую праграму дапамогі на суму 25 мільёнаў еўра для далейшай падтрымкі народу Беларусі. Разам, пасля жорсткага адказу рэжыму на пратэсты супраць сфальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года, сумарная падтрымка з боку ЕС перавысіць 100 мільёнаў еўра .
Нядаўна зацверджаная праграма дапамогі “EU4Belarus: падтрымка сацыяльнай устойлівасці і развіцця чалавечага капіталу” накіраваная на падтрымку дэмакратычных памкненняў у Беларусі.
У прыватнасці, размова ідзе пра падтрымку дзейнасці актывістаў грамадзянскай супольнасці па прасоўванні дэмакратычных зменаў і абароне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама падтрымку студэнтаў і спецыялістаў у атрыманні доступу да сучаснай якаснай адукацыі, у тым ліку дзякуючы стыпендыям і садзейнічанню кантактам паміж спецыялістамі і арганізацыямі, што находзяцца ў Беларусі і краінах ЕС.
Дзякуючы падтрымцы ЕС, на сённяшні дзень больш за 520 студэнтаў атрымліваюць стыпендыі, а амаль 800 чалавек удзельнічаюць у анлайн-навучанні. Беларусы таксама могуць падаваць заяўку на кароткатэрміновыя прафесійныя абмены, даследчыя стыпендыі і гранты. Новая дапамога дазволіць прафінансаваць яшчэ 450 стыпендыяў, 500 прафесійных абменаў і забяспечыць дадатковыя адукацыйныя магчымасці.
Дзякуючы гэтай праграме, сумарная падтрымка народу Беларусі ў 2022 годзе перавысіць 30 мільёнаў еўра. Пасля сфальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года ЕС падтрымаў народ Беларусі пакетам больш за 100 мільёнаў еўра на найпроставую дапамогу ахвярам рэпрэсіяў, грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ, моладзі і студэнтам, малому бізнесу, сістэме аховы здароўя і сферы культуры.
Даведацца больш:





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,