ЕС уводзіць абмежавальныя захады супраць Беларусі, каб змагацца з абыходам санкцыяў супраць Расіі
Reuters
4 жніўня, 2023

ЕС уводзіць абмежавальныя захады супраць Беларусі, каб змагацца з абыходам санкцыяў супраць Расіі


Сёння ЕС узгадніў далейшыя абмежавальныя захады ў дачыненні да Беларусі, каб забяспечыць немагчымасць абыходу санкцыяў супраць Расіі праз тэрыторыю Беларусі. Новыя санкцыі абумоўленыя незаконным уварваннем Расіі ва Украіну і ўведзеныя ў адказ на ўдзел Беларусі ў гэтай агрэсіі.

Абмеждавальныя захады пашыраюць забарону на экспарт у Беларусь на шэраг высокачуллівых тавараў і тэхналогіяў, якія садзейнічаюць ваенна-тэхнічнаму развіццю краіны. Рада ЕС таксама пагадзілася ўвесці дадатковую забарону на экспарт агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, а таксама тавараў і тэхналогіяў, прыдатных для выкарыстання ў авіяцыі і касмічнай галіне. Змены таксама прыводзяць санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў адпаведнасці з санкцыйным рэжымам у дачыненні да Расіі.

Гэтыя абмежавальныя захады прымаюцца ў паскораным рэжыме з улікам тэрміновасці, звязанай з барацьбой супраць абыходу санкцыяў у дачыненні да некаторых высокачуллівых тавараў і тэхналогіяў. 

Санкцыі ЕС супраць Расіі даказваюць сваю эфектыўнасць. Яны абмяжоўваюць здольнасць Расеі весці вайну супраць Украіны, у тым ліку вырабляць новую зброю і рамантаваць наяўную, а таксама перашкаджаюць перадачы матэрыялаў.

Еўрапейская камісія поўная рашучасці прыкласці ўсе намаганні для забеспячэння выканання санкцыйнага рэжыму і будзе змагацца з яго абыходам. У рамках 11-га пакета санкцыяў супраць Расіі ЕС у чэрвені 2023 года прыняў новыя захады па барацьбе з абыходам санкцыяў. ЕС працягвае цесна супрацоўнічаць з трэцімі краінамі і працягне прадстаўляць рэкамендацыі і тэхнічную дапамогу, каб забяспечыць належнае выкананне санкцыяў ЕС.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,