Беларусь: ЕС працягнуў яшчэ на 1 год абмежавальныя захады
Reuters
29 лютага, 2024

Беларусь: ЕС працягнуў яшчэ на 1 год абмежавальныя захады


26 лютага Рада Еўрапейскага саюзу падоўжыла яшчэ на год, да 28 лютага 2025 года, абмежавальныя захады, звязаныя з унутранымі рэпрэсіямі ў Беларусі і падтрымкай рэжымам вайны Расіі супраць Украіны.

Пачынаючы ад жніўня 2020 года ЕС увёў некалькі паслядоўных пакетаў індывідуальных і сектаральных санкцыяў супраць асобаў, адказных за ўнутраныя рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, а таксама ў кантэксце ўдзелу Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны. 

“Гэтыя захады ЕС – сігнал адказным палітычным і эканамічным суб’ектам, што за іх дзеянні і падтрымку рэжыму і Расіі даводзіцца плаціць”, – гаворыцца ў заяве, апублікаванай Радай ЕС.

Індывідуальныя абмежавальныя захады прадугледжваюць замарожванне актываў і забарону на прадстаўленне сродкаў. На фізічных асобаў дадаткова распаўсюджваецца забарона на ўезд. Цяпер у спісе налічваецца 233 фізічныя асобы, у тым ліку і Аляксандр Лукашэнка, і 37 юрыдычных асобаў.

Беларусь таксама застаецца пад адраснымі эканамічнымі санкцыямі, у тым ліку абмежаваннямі ў фінансавым сектары, гандлі, таварах двайнога прызначэння, тэхналогіях і тэлекамунікацыях, энергетыцы, транспарце і іншых сферах.

У сваіх Заключэннях ад 19 лютага 2024 года Рада па замежных справах рашуча асудзіла кампаніі пераследу і запалохвання, якія працягваюцца супраць усіх слаёў беларускага грамадства, беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсіяў і абмежаванні на ўдзел у палітычным жыцці. У Заключэннях Рады таксама падкрэсліваецца, што ЕС “гатовы рабіць далейшыя абмежавальныя і мэтавыя захады, пакуль улады Беларусі працягваюць свае дзеянні”.

Даведацца больш

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,