ЕС стварае анлайн-інструмент для супрадзеяння абыходу санкцыяў у дачыненні да Расіі ці Беларусі
Reuters
27 лютага, 2024

ЕС стварае анлайн-інструмент для супрадзеяння абыходу санкцыяў у дачыненні да Расіі ці Беларусі


Еўрапейская камісія стварыла анлайн-інструмент для выкрывальнікаў фактаў абыходу санкцыяў у дачыненні да Расіі ці Беларусі.

Еўрапейская камісія запрашае карыстацца гэтым інструментам усіх, каму вядома пра факты і асобаў, задзейнічаных у абыходзе санкцыяў ЕС у дачыненні да Расіі ці Беларусі. 

Выкрывальнік можа звязацца з Еўракамісіяй і даслаць ананімнае паведамленне па наступнай спасылцы.

23 лютага ЕС прыняў 13-ы пакет санкцыяў, які скіраваны на далейшае абмежаванне доступу Расіі да ваенных тэхналогіяў, такіх як беспілотныя лятальныя апараты, і на пашырэнне спісу кампаніяў і прыватных асобаў, якія бяруць удзел у ваенных дзеяннях Расіі. Дзякуючы новаму пакету, сукупная колькасць асобаў і кампаніяў у санкцыйным спісе перавысіла 2000.

Даведацца больш

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,