Пасяджэнне Кансультацыйнай групы ЕС з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасці Беларусі адбылося ў Бруселі
Artur Widak via Reuters Connect
14 снежня, 2023

Пасяджэнне Кансультацыйнай групы ЕС з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасці Беларусі адбылося ў Бруселі


12 снежня ў Бруселі адбылося другое пасяджэнне Кансультацыйнай групы паміж Еўрапейскім саюзам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю.

Сустрэча праходзіла пад старшынствам выканаўчага дырэктара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД, EEAS) Міхаэля Зіберта і лідара дэмакратычных сілаў Беларусі Святланы Ціханоўскай пры ўдзеле прадстаўнікоў розных беларускіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў выгнанні.
Сустрэча дала магчымасць абмяняцца інфармацыяй пра бягучую сітуацыю ў Беларусі, асабліва з улікам рэзкага пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека на месцах і ўзмацнення пераследу іншадумства. ЕС пацвердзіў сваю прыхільнасць забеспячэнню справядлівасці для тых, хто патрапіў пад рэпрэсіі, і прыцягненню да адказнасці тых, хто ажыццяўляе рэпрэсіі. Абодва бакі заклікалі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.
На сустрэчы таксама абмяркоўваліся праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы, якія жывуць у выгнанні, у прыватнасці праблемы, абумоўленыя ўказам Лукашэнкі пра абмежаванне консульскіх паслугаў. “Згаданы ўказ –  яшчэ адна форма рэпрэсіяў і поўнай непавагі да асноўных правоў беларускіх грамадзянаў”, – зазначаецца ў прэс-рэлізе ЕСЗД.
Удзельнікі сустрэчы асудзілі саўдзел рэжыму ў агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны і інструменталізацыю рэжымам мігрантаў на знешніх межах ЕС.

Абодва бакі таксама падрабязна абмеркавалі, як найлепшым чынам працягваць падтрымліваць народ Беларусі, у тым ліку грамадзянскую супольнасць.

Раней, 10 снежня, Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль абвясціў пра дадатковую фінансавую падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў у памеры 30 мільёнаў еўра. Разам з гэтым траншам, пачынаючы з 2020 года сукупная дапамога ЕС беларускаму народу дасягне 140 мільёнаў еўра.

Даведацца больш

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,