Беларусь: ЕС мабілізуе інструменты для палітычных зняволеных у Беларусі
Reuters
9 лютага, 2024

Беларусь: ЕС мабілізуе інструменты для палітычных зняволеных у Беларусі


7 лютага  Высокі прадстаўнік Еўрапейскага Саюзy па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль падчас пасяджэння Еўрапейскага парламента заявіў, што ЕС мабілізуе ўсе сродкі для вырашэння сітуацыі з палітычнымі вязнямі ў Беларусі.

У сваім выступе Барэль падкрэсліў, што сітуацыя ў Беларусі «хутка і рэзка пагаршаецца». Падчас апошняй хвалі масавых арыштаў апазіцыйных актывістаў затрымалі каля 200 чалавек — у большасці, жанчын і сваякоў палітычных зняволеных.

«Нядаўнія ператрусы, рэпрэсіі і арышты сямей палітычных вязняў дэманструюць пагарду Лукашэнкі да вяршэнства закону, дэмакратыі і асноўных свабод», — сказаў Барэль.

Высокі прадстаўнік Еўрапейскага Саюзу працягвае заклікаць, каб рэжым Лукашэнкі неадкладна і безумоўна вызваліў усіх палітычных зняволеных, якіх налічваецца каля 1 500 чалавек.

Барэль дадаў, што прадстаўніцтва ЕС у Мінску рэгулярна запытвала інфармацыю ад Міністэрства замежных спраў Беларусі пра ўмовы ўтрымання палітвязняў, якія знаходзяцца без сувязі са знешнім светам.

«Мы прасілі пра візіт да палітычных вязняў, але гэта безвынікова. Мінімум таго, што мы можам зрабіць, — гэта паказваць нашу салідарнасць з палітычнымі зняволенымі, у тым ліку, прыходзіць да іх на судовыя працэсы. Мы таксама падтрымліваем сем’і палітычных зняволеных і працуем над рэабілітацыяй тых, хто адбыў пакаранне», — адзначыў Барэль.

Даведацца больш

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,