ЕС перанакіруе на супрацоўніцтва з Украінай і Малдовай 135 мільёнаў еўра, раней запланаваных на супольныя праграмы з Расіяй і Беларуссю
17 жніўня, 2023

ЕС перанакіруе на супрацоўніцтва з Украінай і Малдовай 135 мільёнаў еўра, раней запланаваных на супольныя праграмы з Расіяй і Беларуссю


16 жніўня Еўрапейская камісія прыняла рашэнне перанакіраваць на міжрэгіянальныя праграмы Interreg з Украінай і Малдовай 135 мільёнаў еўра, першапачаткова запланаваных на супольныя праграмы ў рамках Interreg NEXT з Расіяй і Беларуссю на 2021-2027 гады.

“Рашэнне скасаваць першапачаткова запланаванае супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю ў рамках нашых праграмаў Interreg абумоўленае бязлітаснай вайной Расіі супраць Украіны”, – заявіла Эліза Ферэйра, еўракамісарка па пытаннях згуртаванасці і рэформаў.

Цяпер гэтыя сродкі будуць накіраваныя на шэраг праектаў, у тым ліку на развіццё “лініяў салідарнасці” і трансгранічных транспартных сувязяў, прадстаўленне медычных паслугаў, адукацыйныя і даследчыя праекты і схемы сацыяльнай інтэграцыі, а таксама ўмацаванне патэнцыялу ўкраінскіх і малдаўскіх органаў дзяржаўнай улады ў кіраванні сродкамі ад ЕС.

У сакавіку 2022 года, пасля расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны і ў адпаведнасці з захадамі, зробленымі ЕС, Еўрапейская камісія спачатку прыпыніла супрацоўніцтва з Расіяй і яе саюзнікам Беларуссю ў рамках праграмаў Interreg. 

У выніку, 26 мільёнаў еўра былі перанакіраваныя на падтрымку праграмаў супрацоўніцтва з Украінай і Малдовай. Паводле цяперашняга рашэння, рэшта фінансавання на перыяд 2021-2027 гадоў будзе пераразмеркаваная такім жа чынам. 

Даведацца больш

Прэс-рэліз

Праграмы Interreg NEXT на 2021-2027 гг.



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,