Еўрапейскі парламент прыняў заяўку Украіны на атрыманне статусу кандыдата
2 сакавіка, 2022

Еўрапейскі парламент прыняў заяўку Украіны на атрыманне статусу кандыдата


1 сакавіка Еўрапейскі парламент прыняў заяўку Украіны на атрыманне статусу кандыдата, заявіла Старшыня Еўрапейскага парламенту Раберта Метсола падчас свайго выступу на пазачарговым пленарным пасяджэнні Еўрапейскага парламенту на тэму “Расійская агрэсія супраць Украіны”.

У адказ на зварот прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Метсола падкрэсліла, што Еўрапейскі парламент прызнае еўрапейскую перспектыву Украіны. “Як выразна зазначана ў нашай рэзалюцыі, мы вітаем заяўку Украіны на атрыманне статусу кандыдата і будзем працаваць над дасягненнем гэтай мэты. Мы павінны разам глядзець у будучыню”.

У сваім выступе ў Еўрапейскім парламенце Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен падтрымала гэты крок: “Калі мы размаўлялі апошнім разам, ён зноў распавёў мне пра мару свайго народа далучыцца да нашага Саюзу. Сёння ЕС і Украіна ўжо бліжэй, чым калі-небудзь. Наперадзе яшчэ доўгі шлях. Мы павінны пакласці канец гэтай вайне. І мы павінны пагаварыць пра наступныя крокі. Але я ўпэўненая: ніхто ў гэтай зале не мае аніякіх сумневаў, што народ, які так адважна адстойвае нашы еўрапейскія каштоўнасці, належыць да нашай еўрапейскай сям’і.

Старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль дадаў, што “Прэзідэнт Зяленскі… адкрыў нам сваё сэрца. Ён распавёў пра заяўку, якая зараз афіцыйна была скіравана да нас… Цяпер ад нас, еўрапейцаў, будзе залежаць, як мы справімся з гэтым выклікам”. Ён адзначыў, што далучэнне “з’яўляецца цяжкай тэмай, бо гэта тычыцца пашырэння”.

“І мы ведаем, што ўнутры Еўрапейскага саюзу існуюць розныя i неадназначныя меркаванні па гэтым пытанні”, – сказаў Мішэль. “Еўрапейская камісія выкажа сваё меркаванне, якое Рада ЕС павiнна будзе разглядзець. Радзе трэба будзе сур’ёзна прааналізаваць сімвалічную, палітычную, рашучую і, я мяркую, законную просьбу, якая была выказанай. Затым Камiсiя павінна будзе надаць кірунак і зрабіць правільны выбар. Падыйсцi да просьбы, што была выказана сёння, з усёй разважлівасцю і рашучасцю, з улікам эмоцыяў, якія кранаюць усіх нас”.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,