Больш за 200 маладых людзей прызнаныя Пасламі еўрапейскай моладзі
21 снежня, 2021

Больш за 200 маладых людзей прызнаныя Пасламі еўрапейскай моладзі


У 2021 годзе 227 маладых людзей далучыліся да сеткі Паслоў еўрапейскай моладзі (YEAs), якая дзейнічае ў рамках Праграмы «Усходняе суседства ЕС». Іх адабралі сярод 646 кандыдатаў з краінаў Усходняга партнёрства, дзяржаваў-членаў ЕС і Вялікабрытаніі. На сённяшні дзень сетка налічвае 726 актыўных удзельнікаў. 

Пасля працэдуры інтэнсіўнага адбору па выніках ацэнкі заявак былі вызначаныя 42 новыя Паслы еўрапейскай моладзі ад Арменіі, 41 ад Азербайджану, 5 ад Беларусі, 36 ад Грузіі, 28 ад  Малдовы, 45 ад Украіны і 30 ад ЕС/Вялікабрытаніі.

Цяпер навічкі бяруць удзел у Акадэміі YEAs, якая прапануе ім навучанне для паспяховага выканання іх новай ролі паслоў. Усе паслы акадэміі паўдзельнічалі ў спецыяльнай сесіі, прысвечанай прыярытэтам Усходняга партнёрства і саміту, які адбыўся на мінулым тыдні.

Ініцыятыва Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) – гэта непалітычная, добраахвотная, дынамічная камунікацыйная сетка, якая наводзіць і будуе масты сяброўства паміж маладымі людзьмі з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова, Украіны, а таксама дзяржаваў-членаў ЕС і Злучанага Каралеўства. Мэтай сеткі з’яўляецца павышэнне абазнанасці пра супрацоўніцтва ЕС з усходнімі краінамі-партнёрамі, дэманстрацыя адчувальных вынікаў гэтага супрацоўніцтва, садзейнічанне палітычнаму дыялогу па розных тэмах, спрыянне росту грамадзянскай актыўнасці і сумесная праца ў імя лепшай будучыні.

Прыём заявак на новы набор праводзіцца адзін раз на год, звычайна восенню. Інфармацыя пра конкурс і магчымасць падачы заяўкі будзе апублікаваная тут і распаўсюджаная па каналах сувязі праекту «Усходняе суседства ЕС». 

Ініцыятыва YEAs была створаная Еўрапейскім Саюзам у 2016 годзе і на сённяшні дзень у ёй узялі ўдзел больш за тысячу маладых людзей.



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,