Беларусь: ЕС уводзіць новы пакет санкцыяў у сувязі з працягам парушэнняў правоў чалавека 
Artur Widak via Reuters Connect
4 жніўня, 2023

Беларусь: ЕС уводзіць новы пакет санкцыяў у сувязі з працягам парушэнняў правоў чалавека 


Сёння ЕС увёў санкцыі ў дачыненні да яшчэ 38 фізічных і 3 юрыдычных асобаў у Беларусі. Ён таксама пашырыў забарону на экспарт агнястрэльнай зброі, а таксама ў дачыненні да сфераў авіяцыі ды космасу. 

Мы прынялі новыя санкцыі ў адказ на сістэматычныя, шырока распаўсюджаныя і грубыя парушэнні правоў чалавека і жорсткія рэпрэсіі супраць усіх слаёў беларускага грамадства, якія працягвае ажыццяўляць нелегітымны рэжым Лукашэнкі”, заявіў Жазэп Барэль, Высокі прадстаўнік па замежных справах і 

палітыцы бяспекі.

У святле пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ЕС прыняў новыя абмежавальныя меры ў дачыненні да 38 фізічных і 3 юрыдычных асобаў з Беларусі, якія нясуць адказнасць за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, садзейнічаюць рэпрэсіям супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў, а таксама ў дачыненні да тых, хто атрымлівае выгаду ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае яго.

У санкцыйны спіс уключаныя службовыя асобы пенітэнцыярных установаў, адказныя за катаванні і жорсткае абыходжанне са зняволенымі, у тым ліку палітычнымі, вядомыя прапагандысты, а таксама прадстаўнікі судовай галіны, якія ўдзельнічаюць у крымінальным пераследзе дэмакратычных апанентаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў і вынясенні ім прысудаў.

Санкцыі таксама накіраваныя супраць дзяржаўных прадпрыемстваў, якія прымаюць меры супраць супрацоўнікаў або звальняюць іх за ўдзел у мірных акцыях пратэсту і забастоўках.  Нафтахімічны канцэрн «Белнафтахім», які кантралюецца дзяржавай, таксама ўнесены ў спіс як адна са стратэгічных кампаніяў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі.

Агулам абмежавальныя захады ЕС у адносінах да Беларусі цяпер распаўсюджваюцца на 233 фізічныя асобы і 37 юрыдычных асобаў.  Актывы згаданых асобаў падлягаюць замарожванню, а грамадзянам і кампаніям ЕС забараняецца прадстаўляць ім сродкі. На фізічныя асобы таксама распаўсюджваецца забарона на паездкі, што з’яўляецца перашкодай для іх уезду на тэрыторыю ЕС альбо транзіту праз яе.

Акрамя таго, у адказ на тое, што Беларусь працягвае быць задзейнічаная ў  агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны, ЕС увёў адрасныя абмежавальныя меры, а менавіта:

  • • забарону на экспарт тавараў і тэхналогіяў, прыдатных для выкарыстання ў авіяцыі і касмічнай галіне, у тым ліку авіяцыйныя рухавікі і дроны;
  • • забарону на продаж, пастаўку, перадачу альбо экспарт агнястрэльнай зброі, яе частак і асноўных кампанентаў і боепрыпасаў;
  • • далейшыя абмежаванні на экспарт тавараў, якія выкарыстоўваюцца Расіяй для агрэсіўнай вайны супраць Украіны, у тым ліку паўправадніковыя прылады, электронныя інтэгральныя схемы, вытворчае і выпрабавальнае абсталяванне, фотакамеры і аптычныя кампаненты;
  • • пашыраную забарону на экспарт тавараў і тэхналогіяў падвойнага прызначэння.

У адносінах да Беларусі таксама працягваюць дзейнічаць абмежаванні ў сферах фінансаў, гандлю, энергетыкі, транспарту і іншых галінах.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,