Аператыўная група “Расійская эліта, памагатыя і алігархі” замарозіла 30 мільярдаў долараў актываў расійцаў, якія трапілі пад санкцыі
1 ліпеня, 2022

Аператыўная група “Расійская эліта, памагатыя і алігархі” замарозіла 30 мільярдаў долараў актываў расійцаў, якія трапілі пад санкцыі


За першыя 100 дзён сваёй дзейнасці аператыўная група “Расійская эліта, памагатыя і алігархі” (РЭПА) заблакавала або замарозіла актывы расійцаў, якія трапілі пад санкцыі, на суму больш за 30 мільярдаў долараў. Апроч гэтага, РЭПА змагла замарозіць або арыштаваць каштоўныя тавары, якія належаць асобам, якія трапілі пад санкцыі, і значна абмежаваць ім доступ да міжнароднай фінансавай сістэмы.

Аператыўная група была створаная ў сярэдзіне красавіка для забеспячэння максімальнага эфекту санкцыяў на вызначаных фізічных і юрыдычных асобаў, якія падтрымліваюць агрэсіўную вайну Расіі супраць Украіны. У рамках РЭПА ЕС дзейнічае сумесна з краінамі “Вялікай сямёркі: Канадай, Францыяй, Германіяй, Італіяй, Японіяй, Вялікабрытаніяй і ЗША, а таксама Аўстраліяй.

Дзякуючы цеснай і шырокай нацыянальнай і міжнароднай каардынацыі і супрацоўніцтву члены РЭПА:

●  Заблакавалі або замарозілі актывы расійцаў, якія трапілі пад санкцыі, у выглядзе фінансавых рахункаў і эканамічных рэсурсаў на суму больш за 30 мільярдаў долараў.

●  Замарозілі актывы цэнтральнага банку Расіі на суму каля 300 мільярдаў долараў.

●  Арыштавалі, замарозілі выкарыстанне або затрымалі яхты і іншыя суды, якія належаць, знаходзяцца ва ўжыванні або пад кантролем расійцаў, якія трапілі пад санкцыі, у тым ліку “Amadea”, “Tango”, “Amore Vero”, “The Rahil” і “The Phi”.

●  Арыштавалі або замарозілі выкарыстанне элітнай нерухомасці, якая належыць, знаходзіцца ва ўжыванні або пад кантролем расійцаў, якія трапілі пад санкцыі.

●  Абмежавалі доступ Расіі да сусветнай фінансавай сістэмы, чым ускладнілі для Расіі набыццё тэхналогіяў, неабходных для вядзення яе несправядлівай вайны ва Украіне.

Члены РЭПА заяўляюць, што працягнуць сачыць за актывамі расійцаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі, у бліжэйшыя месяцы і не дазволяць ім падарваць сумесна ўведзеныя абмежавальныя меры.

Мы працягваем павялічваць для Расіі кошт вайны, якую яна вядзе”,- кажуць ў РЭПА.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,