Курс “Сторытэлінг для грамадзянскай супольнасці” – прыем заявак да 20 студзеня
11 студзеня, 2023

Курс “Сторытэлінг для грамадзянскай супольнасці” – прыем заявак да 20 студзеня


Фінансаваны ЕС праект Фонду грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства запусціў анлайн-курс “Сторытэлінг для грамадзянскай супольнасці”.

Курс прызначаны для лідараў грамадзянскай супольнасці, менеджараў праектаў, менеджараў па камунікаванні, якія працуюць у арганізацыях грамадзянскай супольнасці з краінаў Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна), а таксама актывістаў і валанцёраў, лідараў сацыяльных стартапаў і сацыяльных прадпрымальнікаў. Удзельнікі курсу даведаюцца, як паспяхова ствараць і фармаваць свае ўласныя гісторыі і як трансляваць іх больш шырока і пераканаўча.

Курс будзе доўжыцца прыкладна шэсць тыдняў (на працягу лютага/сакавіка 2023 году) і будзе складацца як з трэнінгаў і відэаўрокаў “ужывую”, так індывідуальнага коўчынгу і хатніх заданняў. Курс будзе праводзіцца праз платформу “Навучальныя гарады” (Cities of Learning), а паспяховыя ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты і крэдыты анлайн-платформы “Навучальныя гарады”.

Курс праводзіцца на англійскай мове і складаецца з 12 відэаролікаў, майстар-класаў і практыкаванняў. Удзельнікі курсу змогуць праглядзець большасць матэрыялаў курсу ў зручны для сябе час, але ёсць тры “семінары ўжывую”, якія будуць праводзіцца з інтэрвалам у два тыдні ў лютым і сакавіку 2023 году.

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 студзеня.

Праект запушчаны ў партнёрстве з OEEC, некамерцыйнай арганізацыяй, якая праводзіць праграмы для супольнасцяў і арганізацыяў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

20 студзеня, 2023

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,