Як дзейнічаць і крочыць далей: стратэгіі для жанчынаў, якія сутыкаюцца з дыскрымінацыяй і анлайн-дамаганнямі
11 снежня, 2023

Як дзейнічаць і крочыць далей: стратэгіі для жанчынаў, якія сутыкаюцца з дыскрымінацыяй і анлайн-дамаганнямі


Рост колькасці анлайн-нападкаў, кібербулінгу і дыскрымінацыі стаў надзённай праблемай ва ўсім свеце, што выклікае неабходнасць развіцця актыўных стратэгіяў, каб ствараць больш бяспечнае лічбавае асяроддзе для жанчын. У гэтым артыкуле мы разглядаем практычныя падыходы, якія даюць людзям магчымасць змагацца з гэтымі праблемамі і спрыяюць фармаванню культуры ўзаемапавагі і інклюзіўнасці ў інтэрнэце.

Бітва за права выказаць сваю пазіцыю: канкрэтныя стратэгіі

“Каля двух тыдняў запар я атрымлівала сотні твітаў на гадзіну, у якіх усяляк крытыкавалася мая знешнасць, высмейвалася мая манера гаварыць, ішлі кпіны наконт майго выгляду”, – распавядае Ніна Янковіч, даследчыца дэзынфармацыі і аўтарка кнігі “Як быць жанчынай анлайн: спраўляцца з нападкамі ды дамаганнямі і чыніць адпор“.

Яна распавяла пра бязлітасны характар лічбавай атакі, якую ёй давялося перажыць падчас нядаўняй праграмнай прамовы на штогадовай канферэнцыі EU DisinfoLab (Лабараторыя дэзынфармацыі ЕС) 2023, дзе яна падзялілася каштоўнымі ідэямі і стратэгіямі, якія дазваляюць арыентавацца ў небяспечным ландшафце анлайн-нападкаў.

Янковіч падкрэслівае, што тролі толькі выйграюць, калі з імі звязвацца; яна выступае за стратэгічнае рэагаванне: адключыць гук або заблакаваць і рухацца далей. “Мэта тут відавочная: пазбавіць іх уплыву”, – падкрэслівае яна. Каб змагацца з анлайн-нападкамі, Янковіч заклікае жанчын думаць пра стварэнне надзейнай сеткі ўзаемападтрымкі.

Яна таксама згадвае пра больш шырокі кантэкст – неабходнасць рэагавання з боку працадаўцаў, выступаючы за разумную палітыку падтрымкі тых, хто сутыкаецца з анлайн-нападкамі. Паводле ейных словаў, “працадаўцам неабходна распрацаваць сэнсоўную палітыку ў дачыненні да супрацоўніц, якія становяцца аб’ектамі анлайн-атакаў. Больш за тое, супрацоўніцы мусяць задаваць пытанні пра палітыку падтрымкі падчас перамоваў пры працаўладкаванні”.

Кібердамаганні, кібербулінг, тролінг, флеймінг – гэтыя тэрміны часта выкарыстоўваюцца як сінонімы, прычым некаторыя з часам губляюць сваё значэнне. PEN America, арганізацыя, якая змагаецца за свабоду выказвання меркаванняў, аддае перавагу тэрмінам “анлайн-дамаганне” або “анлайн-нападкі”, вызначаючы іх як “усеабдымны або сур’ёзны пераслед асобнага чалавека ці групы ў інтэрнэце з дапамогай шкодных паводзінаў”.

У сваім Падручніку па барацьбе з анлайн-дамаганнямі яны прапануюць практычныя стратэгіі барацьбы з анлайн-нападкамі, калі вы не з’яўляецеся аб’ектам, але сталі іх сведкам:

1. Калі вы становіцеся сведкай анлайн-дамаганняў, важна, каб прыярытэтам нумар адзін была ўласная бяспека.

2. Вырашальнае значэнне тут мае вызначэнне тыпу і маштабу нападкаў.

3. Кантакт з ахвяраю атакі, аказанне эмацыйнай падтрымкі, выслухванне без асуджэння і запэўніванне, што ў тым, што адбываецца няма іх віны – усё гэта ўмацоўвае пачуццё салідарнасці.

4. Знайдзіце найлепшы спосаб дапамагчы, прапанаваўшы канкрэтную падтрымку, такую як дапамога ў складанні скрагаў, дакументаванні інцыдэнтаў або павышэнні лічбавай бяспекі.

“Вырашэнне тут – гэта прыцягнуць увагу да праблемы”

Правы чалавека і гендарная роўнасць з’яўляюцца асноватворнымі каштоўнасцямі Еўрапейскага саюзу, і яны ляжаць у аснове яго знешнепалітычнай дзейнасці . Прасоўванне гэтых каштоўнасцяў з’яўляецца адной з ключавых місіяў сеткі Паслоў еўрапейскай моладзі (YEA) у рэгіёне Усходняга партнёрства.

Пасол еўрапейскай моладзі Саадат Агаева таксама з’яўляецца моладзевым паслом на карысць Мэтаў устойлівага развіцця ААН – у прыватнасці, МУР 5 па гендарнай роўнасці – і кіраўніком праграмы HeForShe (глабальны Рух За гендарную роўнасць) у Азербайджане. Яна сутыкнулася з сістэматычнымі анлайн-дамаганнямі і навучылася з імі змагацца.

“Я памятаю, што атрымала некалькі прапановаў секстынгу ад мужчынаў без маёй згоды і неадкладна заблакавала іх. На жаль, гэта так часта здараецца з дзяўчынкамі і жанчынамі, таму што даступнасць Інтэрнэту таксама стварае прастору для таго, каб людзі маглі займацца анлайн-дамаганнем і не браць на сябе адказнасць за свае дзеянні”, – сказала яна.

Саадат Агаева заклікае кожную жанчыну, якая сутыкаецца з анлайн-булінгам і дамаганнямі, быць смелай, не баяцца выказаць свае думкі, збіраць доказы і паведамляць пра гэта. “Я думаю, што гэта адно з рашэнняў – прыцягнуць увагу да праблемы праз задзейнічанне супольнасці вакол нас, а таксама карыстацца юрыдычнымі інструментамі!”- настойвае яна.

У гэтым рэчышчы, нядаўна больш за 50 Паслоў еўрапейскай моладзі ўзялі ўдзел у адмысловым трэнінгу Рады Еўропы, прысвечанаму барацьбе з мовай нянавісці. Праграма трэнінгу стварае магчымасць для маладых лідараў распрацоўваць контр-наратывы датычна дыскрымінацыі, нянавісці і расізму праз ужыванне мовы правоў чалавека і дзеянні супраць гэтых з’яваў супольна з грамадскасцю.

“Я хачу сказаць, што ўсе веды і інструменты, а таксама некаторыя навыкі, якія я атрымала падчас анлайн-часткі трэнінгу, былі надзвычай практычнымі і карыснымі для мяне”, – сказала Наталля Баліцкая, каардынатарка праграмы ментарства для Паслоў еўрапейскай моладзі ва Украіне, адзначыўшы адчувальны ўплыў праграмы на яе штодзённую працу.

Адным з істотных вынікаў для яе стала разуменне таго, як ствараць контр-наратывы, заснаваныя на мове ў абарону правоў чалавека. Наталля Баліцкая яшчэ з нецярпеннем чакае афлайн-этапу трэнінгу ў Будапешце, але ўплыў анлайн-часткі ўжо відавочны. Яна паглыбілася ў працу Рады Еўропы ў справе барацьбы з дыскрымінацыяй, атрымала больш глыбокае разуменне Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і актыўна дзеліцца сваім меркаваннем адносна захавання правоў чалавека ва Украіне.

Праблемы, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў журналістыцы

Міжнародны цэнтр журналістаў (ICFJ) правёў глабальнае даследаванне, выкладзенае ў кнізе “Запужванне: глабальнае даследаванне анлайн-гвалту ў дачыненні да жанчын-журналістак”.

Жанчыны-журналісткі, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, падзяліліся жахлівым досведам анлайн-гвалту, пачынаючы ад пагрозаў сексуальнага гвалту і фізічнага гвалту да абразлівых выразаў, дамаганняў у асабістых паведамленнях, пагрозаў нанесці шкоду прафесійнай або асабістай рэпутацыі, атак на лічбавую бяспеку, скажэнні інфармацыі з дапамогай маніпуляваныя выявы і фінансавыя пагрозы.

Шматгранны характар такіх атакаў – праява трывожнай тэндэнцыі, накіраваную на дасягненне некалькіх мэтаў. Сярод іх: знявага і прыніжэнне, бо анлайн-гвалт накіраваны на тое, каб зняважыць, прынізіць і пасарамаціць жанчын-журналістак, падрываючы іх упэўненасць у сабе і пачуццё ўласнай годнасці. “Канчатковая мэта палягае ў тым, каб выклікаць страх, прымусіць замаўчаць і адступіць, адбіваць у жанчын-журналістак ахвоту актыўна ўдзельнічаць у грамадскім абмеркаванні і асвятляць найважнейшыя праблемы”, – мяркуюць аўтары кнігі.

Праблема ўскладняецца ў выніку перапляцення анлайн-гвалту з тэорыямі змовы ў часы пандэміі, дэзынфармацыяй і палітычным экстрэмізмам. Паколькі гэтыя элементы пераплятаюцца ў сеціве, рызыкі, з якімі сутыкаюцца жанчыны, павялічваюцца і пашыраюцца.

Даследаванне супала з першымі днямі вайны ва Украіне, выявіўшы злавесную ролю анлайн-гвалту як інструменту вайны.

Зразумець умовы і механізм абароны

Ва Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (УДПЧ) падкрэсліваецца роўнасць: “Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах” (Артыкул 1). Артыкул 2 замацоўвае свабоду ад дыскрымінацыі, падкрэсліваючы роўнасць правоў без якога б там нi было адрознення.

У сваёй прадмове да Плану дзеянняў ЕС у сферы правоў чалавека і дэмакратыі (2020-2024) Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль падкрэслівае важнасць калектыўных дзеянняў: “Абарона правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў – гэта калектыўная справа, а не аднабаковая спроба. Ні адна краіна, якой бы магутнай і ўплывовай яна ні была, не можа параўнацца з аўтарытэтам міжнароднай супольнасці, якая дзейнічае праз свае інстытуты”.

Ён таксама падкрэслівае праблемы, звязаныя з новымі тэхналогіямі, папярэджваючы, што “хуткасць, з якой тэхналогіі сачэння і штучнага інтэлекту распаўсюджваюцца сярод злосных парушальнікаў правоў чалавека ў свеце, ашаламляе”. 

У гэтым кантэксце Канвенцыя Рады Еўропы аб кіберзлачыннасці, шырока вядомая як Будапешцкая канвенцыя, з’яўляецца важным этапам у міжнародных намаганнях па барацьбе са злачынствамі, што здзяйсняюцца праз інтэрнэт і іншыя камп’ютарныя сеткі.

Сур’ёзнасць анлайн-нападкаў відавочная, бо нават адзінкавы інцыдэнт, напрыклад, пагроза забіць або раскрыццё асабістай інфармацыі, можа мець сур’ёзныя наступствы. Акрамя таго, бесперапынны паўтор інцыдэнтаў або скаардынаваны напад ўяўляюць сабой значную пагрозу.

Такія з’явы, як нецярпімасць, дыскрымінацыя, стэрэатыпы і забабоны, ствараюць складаны наратыў, які ўплывае на наша грамадства. Разуменне гэтых з’яваў мае вырашальнае значэнне для стварэння інклюзіўных супольнасцяў і барацьбы з небяспечнымі праблемамі, якія яны спараджаюць.

Дзень правоў чалавека служыць напамінам пра тое, што захаванне прынцыпаў годнасці і роўнасці тычыцца не толькі да фізічнага свету, але і лічбавай сферы, дзе наступствы дыскрымінацыі і кібербулінгу могуць быць глыбокімі.

Аўтар: Вольга Кансевіч

Артыкул апублікаваў на ўкраінскай мове на сайце Tsn.ua



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,