Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ў часы COVID-19: адказваем на вашы пытанні
26 красавіка, 2021

Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ў часы COVID-19: адказваем на вашы пытанні


З нагоды Сусветнага тыдня імунізацыі EU NEIGHBOURS east у супрацоўніцтве з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) падрыхтавалі набор інтэрактыўных картак «Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ў часы COVID-19».

Мерапрыемства праводзіцца штогод у апошні тыдзень красавіка. Сёлета яно праходзіць пад лозунгам «Вакцыны нас збліжаюць», бо ўвесь свет жадае найхутчэйшага спынення пандэміі COVID-19 і сацыяльнай ізаляцыі.

Ці ведаеце вы, колькі жыццяў штогод выратоўваюць прышчэпкі? Як распрацоўваюць і выпрабоўваюць вакцыны? Як ЕС падтрымлівае вакцынацыю ў краінах Усходняга партнёрства? У картках «Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю» расказваецца пра яе агульныя перавагі, закранаюцца пытанні бяспекі і ахопу вакцынамі. Акрамя таго вы даведаецеся, як ЕС і СААЗ дапамагаюць з вакцынацыяй у краінах Усходняга партнёрства і што яшчэ робіць ЕС, каб падтрымаць сваіх партнёраў у пандэмію. Вялікая ўвага надаецца таксама праблеме антывакцынавых змоваў і фэйкавых навінаў.

У межах Сусветнага тыдня імунізацыі СААЗ і яе партнёры будуць праводзіць кампанію па ўмацаванні салідарнасці і даверу да вакцынацыі як грамадскай даброты, якая захоўвае жыцці і здароўе. «Хоць вакцыны не з’яўляюцца панацэяй, яны наблізяць нас да моманту, калі мы зноў зможам быць разам», — падкрэслівае СААЗ.

Даведацца больш:

Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ў часы COVID-19

Сусветны тыдзень імунізацыі —2021: «Вакцыны нас збліжаюць»

Праграма ЕС і СААЗ па размеркаванні вакцын супраць COVID-19 і падтрымцы вакцынацыі ў краінах Усходняга партнёрства ў 2021—2023 гадах



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,