Сусветны дзень свабоды прэсы: ЕС заклікае Расію спыніць напады на журналістаў
3 траўня, 2022

Сусветны дзень свабоды прэсы: ЕС заклікае Расію спыніць напады на журналістаў


Напярэдадні заўтрашняга Сусветнага дня свабоды друку Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль павіншаваў адважных журналістаў, здымачныя групы, рэпарцёраў, фатографаў і блогераў ад імя ЕС, падкрэсліўшы, што яны “рызыкуюць сваімі жыццямі, каб інфармаваць нас пра несправакаваную і неапраўданую ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны”.

Расійскія ўзброеныя сілы затрымліваюць, выкрадаюць, абяруць у закладнікі і нападаюць на журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, каб перашкодзіць свету пачуць праўду”,- сказаў Барэль. “Мы настойліва заклікаем Расійскую Федэрацыю неадкладна спыніць падобныя напады і практыку”

Паводле дадзеных платформы Рады Еўропы ў абарону журналістыкі і бяспекі журналістаў, дзесяць украінскіх і міжнародных працаўнікоў СМІ былі забітыя, а многія іншыя атрымалі раненні.

Барэль зазначыў, што бяспека журналістаў з’яўляецца прыярытэтам для ЕС і дадаў, што ЕС аказвае надзвычайную падтрымку для СМІ і журналістаў, якія асвятляюць вайну ва Украіне, у тым ліку псіхалагічную падтрымку, шлемы і іншае ахоўны рыштунак, а таксама фінансаванне для аплаты заробкаў.

Вядучы рэпартажы з перадавой і праліваючы святло на грубыя парушэнні правоў чалавека і міжнароднага гуманітарнага права, учыненыя расійскімі ўзброенымі сіламі, журналісты робяць важны ўнёсак у супрацьдзеянне дэзынфармацыі і інфармацыйным маніпуляцыям, звязаным з уварваннем”, – сказаў Барэль. “Яны граюць вырашальную ролю, каб забяспечыць, што падобныя зверствы не застануцца беспакаранымі”.

Барэль таксама адзначыў мужнасць незалежных журналістаў Расіі і Беларусі, якія спрабуюць данесці дакладную інфармацыю пра расійскую агрэсію супраць Украіны.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,