Кая Калас: ЕС асуджае правакацыі Беларусі супраць Літвы
3 лістапада, 2025

Кая Калас: ЕС асуджае правакацыі Беларусі супраць Літвы


ЕС рашуча асудзіў «сістэмныя і правакацыйныя дзеянні» Беларусі супраць Еўрапейскага саюза і ўваходзячых у яго дзяржаў і ацэньвае, што гэта «непрымальна, а таксама супярэчыць ранейшым заявам Лукашэнкі пра намер палепшыць адносіны з ЕС». Пра гэта заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас у афіцыйнай заяве, апублікаванай 29 кастрычніка.

На працягу апошніх тыдняў метеаралагічныя паветраныя шары запускаліся з тэрыторыі Беларусі і ў выніку парушылі паветраную прастору Літвы. Гэта выклікала зрывы сотняў рэйсаў і значныя страты для літоўскіх аэрапортаў і тысячаў падарожнікаў. Калас падкрэсліла, што гэтыя дзеянні стварылі рызыку дэстабілізацыі адной з дзяржаў-членаў ЕС і былі спробай запалохвання еўрапейскіх грамадзян праз непасрэдную пагрозу грамадзянскай авіяцыі.

«Гэтыя шары былі не проста сродкамі кантрабанды. Яны з’яўляюцца часткай шырэйшай гібрыднай кампаніі, якая таксама ўключае іншыя дзеянні, у тым ліку арганізаваны канал па перавозцы мігрантаў. Усе гэтыя дзеянні павінны быць неадкладна спыненыя. Мы заклікаем беларускі рэжым без затрымак прыняць эфектыўныя меры для кантролю ўласнай паветранай прасторы, дзяржаўнай мяжы і тэрыторыі, а таксама для змагання і папярэджвання арганізаванай злачыннай дзейнасці ўнутры», — адзначыла Калас.

Яна дадала, што супраць беларускага рэжыму ўжо ўведзены санкцыі, і ЕС гатовы прыняць дадатковыя адпаведныя меры, калі такія дзеянні будуць працягвацца.

«Мы не будзем цярпець ніякіх гібрыдных кампаній, скіраваных супраць ЕС або любой уваходзячай у яго дзяржавы», — падкрэсліла Кая Калас.

Даведацца больш

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,