ЕС вітае даклад ІCАО, які асуджае прымусовую пасадку рэйсу Ryanair у маі 2021 года ў Мінску
Photo by Fotis Christopoulos on Unsplash
26 ліпеня, 2022

ЕС вітае даклад ІCАО, які асуджае прымусовую пасадку рэйсу Ryanair у маі 2021 года ў Мінску


Еўрапейскі саюз вітаў справаздачу Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (International Civil Aviation Organization, ICAO) пра інцыдэнт у траўні 2021 года, калі рэйс Ryanair FR4978 быў вымушаны прызямліцца ў Мінску. У справаздачы зробленая выснова, што ўрад Беларусі ўрад Беларусі здзейсніў акт незаконнага ўмяшання, які з’яўляецца парушэннем міжнароднага авіяцыйнага права.

Асуджэнне гэтага акту было заснаванае на падрабязнай і грунтоўнай справаздачы па ўстанаўленні фактаў, падрыхтаванай Сакратарыятам ICAO, якая ўключала апытанне і аўдыязапісы мінскага авіядыспетчара, які ўдзельнічаў у інцыдэнце.  У справаздачы пацвярджаецца, што пагроза выбуху бомбы ў дачыненні да рэйса Ryanair FR4978 была загадзя ілжывай, што да гэтага маюць дачыненне высокапастаўленыя чыноўнікі Беларусі, якія далі ўказанні па прымусовай пасадцы ў Мінску, і што інцыдэнт паставіў пад пагрозу бяспеку рэйса і яго пасажыраў.

У заяве ад 22 ліпеня Высокага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля і Еўрапейскага камісара Адыны Вэлян гаворыцца, што справаздача пацвярджае тое, што ўжо было ўстаноўлена ЕС, а менавіта, што беларускі рэжым арганізаваў угон грамадзянскага самалёта з адзінай мэтай – затрымаць апазіцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча і яго сяброўку Соф’ю Сапегу, што з’яўляецца парушэннем міжнароднага паветранага права, а таксама пагрозай бяспецы міжнароднай грамадзянскай авіяцыі.

4 чэрвеня 2021 года ЕС і яго дзяржавы-члены прынялі захады ў адказ на гэты сур’ёзны і безадказны ўчынак, пазбавіўшы беларускіх перавозчыкаў доступу ў еўрапейскую паветраную прастору і аэрапорты. 21 чэрвеня 2021 года ЕС увёў санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асобаў, датычных да ўгону самалёта Ryanair. 

“ЕС вітае той факт, што справаздача будзе перададзеная ўсім дзяржавам-членам ICAO і што пра парушэнні Чыкагскай канвенцыі Беларуссю будзе паведамлена Асамблеі ІCАО на яе маючай адбыцца 41-й сесіі (27 верасня-7 кастрычніка 2022 г.). Справаздача будзе таксама накіраваная Генеральнаму сакратару Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў для прыняцця адпаведных далейшых захадаў”, – гаворыцца ў заяве.

Даведацца больш:

Заява ЕС

Прэс-рэліз ICAO



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,