ЕС уводзіць эмбарга на вугаль з Расіі з прыняццём Радай новага пакету санкцыяў

ЕС уводзіць эмбарга на вугаль з Расіі з прыняццём Радай новага пакету санкцыяў

11 красавіка, 2022

Рада Еўрапейскага саюзу сёння прыняла пяты пакет эканамічных і персанальных санкцыяў супраць Расіі, у тым ліку эмбарга на пастаўкі расійскага вугалю, забарону заходзіць у парты ЕС судам пад расійскім сцягам, а таксама забарону на дзейнасць расійскіх і беларускіх транспартных прадпрыемстваў.

“Апошнія санкцыі былі прынятыя пасля зверстваў, учыненых расійскімі ўзброенымі сіламі ў Бучы і іншых месцах, якія знаходзяцца пад расійскай акупацыяй. Мэта санкцыяў – спыніць безразважныя, бесчалавечныя і агрэсіўныя паводзіны расійскіх войскаў і даць зразумець асобам, якія прымаюць рашэнні ў Крамлі, што іх незаконная агрэсія дорага абыходзіцца”, – заявіў Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль.

Пакет змяшчае:

· забарону на набыццё, імпарт або перадачу вугалю і іншых цвёрдых выкапнёвых відаў паліва ў ЕС, калі яны паходзяць або экспартуюцца з Расіі, пачынаючы з жніўня 2022 года. Імпарт вугалю ў ЕС на сённяшні дзень складае 8 мільярдаў еўра на год.

· забарону доступу ў парты ЕС судам, зарэгістраваным пад сцягам Расіі. Выключэнні зробленыя ў дачыненні да сельскагаспадарчых і харчовых тавараў, гуманітарнай дапамогі і энергіі.

· забарону на дзейнасць любых расійскіх і беларускіх аўтатранспартных прадпрыемстваў, закрываючы ім магчымасць перавозкі грузаў унутры ЕС, у тым ліку транзітам. У той жа час выключэнні зробленыя для шэрагу тавараў, такіх як фармацэўтычныя, медыцынскія, сельскагаспадарчыя і харчовыя тавары, у тым ліку пшаніца, а таксама для перавозак у гуманітарных мэтах.

· далейшую забарону на экспарт, якія накладаецца на авіяпаліва і іншыя тавары, такіх як квантавыя камп’ютары і сучасныя паўправаднікі, высакаякасная электроніка, праграмнае забеспячэнне, сенсарныя апараты і транспартнае абсталяванне, а таксама новыя забароны на імпарт такіх тавараў, як: драўніна, цэмент, угнаенні, морапрадукты і спіртовыя напоі. Узгодненыя забароны на экспарт і імпарт разам складаюць 10 мільярдаў еўра і 5,5 мільярда еўра адпаведна.

· шэраг мэтанакіраваных эканамічных крокаў, накіраваных на ўзмацненне існуючых захадаў і ліквідацыю шчылінаў, а менавіта: забарона па ўсім ЕС на ўдзел расійскіх прадпрыемстваў у дзяржаўных закупках у дзяржавах-членах, выключэнне любой фінансавай падтрымкі расійскім дзяржаўным органам. пашыраную забарону на дэпазіты ў крыпта-актывах, а таксама на продаж банкнот і абарачальных каштоўных папераў, намінаваных у любых афіцыйных валютах дзяржаваў-членаў ЕС, у Расію і Беларусь або любой фізічнай або юрыдычнай асобе, арганізацыі або ведамству Расіі і Беларусі.

Апроч таго, ЕС вырашыў увесці санкцыі супраць прадпрыемстваў, чые прадукты або тэхналогіі выкарыстоўваліся пры ўварванні, ключавых алігархаў і бізнесоўцаў, высокапастаўленых крамлёўскіх чыноўнікаў, асобаў, што распаўджваюць дэзінфармацыю ды маніпулююць інфармацыяй і сістэматычна распаўсюджваюць крамлёўскую версію ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны, а таксама членаў сем’яў ужо ахопленых санкцыя  асобаў, каб прадухіліць абыход санкцыяў ЕС.

Апроч таго, уводзіцца поўная забарона на трансакцыі ў дачыненні да чатырох ключавых расійскіх банкаў, на долю якіх прыпадае 23% рынку расійскага банкаўскага сектара. Пасля адключэння ад сістэмы SWIFT актывы гэтых банкаў будуць замарожаныя, гэта азначае, што яны будуць цалкам адрэзаныя ад рынкаў ЕС.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,