ЕС уводзіць больш высокія пошліны на расійскае і беларускае збожжа 
31 траўня, 2024

ЕС уводзіць больш высокія пошліны на расійскае і беларускае збожжа 


30 траўня Рада Еўрапейскага саюзу прыняла пастанову аб увядзенні загараджальных пошлінаў на імпарт збожжа з Расіі і Беларусі. Рашэннем павялічваюцца пошліны на збожжавыя, алейныя культуры і прадукты іх перапрацоўкі прадукцыю з Расіі і Беларусі. 

Новыя пошліны ўводзяцца, каб на практыцы спыніць імпарт збожжа з Расіі і Беларусі ў ЕС. Мэта гэтых захадаў – прадухіліць дэстабілізацыю рынку збожжа ЕС, спыніць экспарт Расіяй незаконна прысвоенага збожжа, вырабленага на тэрыторыях Украіны, і не даць Расіі магчымасці выкарыстоўваць даходы ад экспарту ў ЕС для фінансавання сваёй агрэсіўнай вайны супраць Украіны. 

“Пастанова павялічвае імпартныя пошліны на збожжавыя, алейныя культуры і прадукты іх перапрацоўкі, а таксама на бураковы прэс і сухі гарох з Расійскай Федэрацыі, а таксама з Рэспублікі Беларусь, за якія на дадзены момант імпарцёры плацяць нулявыя або нізкія пошліны”, – падкрэсліў міністр фінансаў Бельгіі Вэнсан Ван Петэгем. 

Пошліны пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня 2024 года.

Імпарт збожжавых прадуктаў у ЕС з Расіі значна павялічыўся пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года.

Акрамя таго, ёсць доказы таго, што Расійская Федэрацыя на дадзены момант незаконна прысвойвае вялікія аб’ёмы такой прадукцыі на тэрыторыях Украіны, якія яна незаконна акупавала, і накіроўвае іх на свае экспартныя рынкі як нібыта расійскую прадукцыю.

Даведацца больш

Прэс-рэліз 



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,