Еўрапейскі саюз рашуча асуджае ўказ Аляксандра Лукашэнкі спыніць выдачу пашпартоў беларусам, якія пражываюць за мяжой, заявіў сёння на брыфінгу для прэсы ў Бруселі Петэр Стана, прэсавы сакратар Еўрапейскай камісіі па замежных справах і палітыцы бяспекі.
Новы ўказ, апублікаваны 4 верасня, адмаўляе беларусам, што жывуць за мяжой, у праве карыстацца консульскімі паслугамі (праз дыпламатычныя прадстаўніцтвы Беларусі) для замены пашпартоў, рэгістрацыі нованароджаных дзяцей або афармлення даверанасцяў, у тым ліку з мэтай распараджэння сваёй маёмасцю на радзіме.
“На жаль, гэта апошняе з шэрагу дзеянняў рэжыму супраць беларусаў у выгнанні, якія былі вымушаныя ўцякаць з краіны, каб уратавацца ад рэпрэсіяў. Гэта спроба прымусіць іх вярнуцца і сутыкнуцца з магчымай помстай з боку рэжыму Лукашэнкі. Гэта яшчэ раз паказвае поўную непавагу рэжыму да фундаментальных правоў сваіх грамадзянаў”, – падкрэсліў Петэр Стана.
Ён дадаў, што ЕС будзе працягваць “будзе працягваць падтрымліваць беларускі народ у яго імкненні да свабоды і дэмакратыі”.
Адказваючы на пытанне пра магчымае прадстаўленні прытулку беларусам у выгнанні, прэсавы сакратар сказаў, што ЕС неабходна будзе праверыць, якія практычныя наступствы гэты ўказ нясе для грамадзянаў Беларусі, якія на дадзены момант пражываюць у дзяржавах-сябрах ЕС.
Даведацца больш





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,