ЕС пра смерць беларускага палітвязня Вадзіма Храско: “рэжым нясе поўную адказнасць за здароўе і бяспеку зняволеных”
17 студзеня, 2024

ЕС пра смерць беларускага палітвязня Вадзіма Храско: “рэжым нясе поўную адказнасць за здароўе і бяспеку зняволеных”


Рэжым у Беларусі “нясе поўную адказнасць за здароўе і бяспеку зняволеных“, заявіў 15 студзеня Петэр Стана, прэсавы сакратар ЕС па знешніх дачыненнях, рэагуючы на нядаўнюю смерць палітвязня Вадзіма Храсько ў беларускай турме.

Паводле беларускага праваабарончага цэнтру “Вясна“, 50-гадовы Вадзім Храсько памёр ад пнеўманіі ў віцебскай калоніі № 3 у ноч з 8 на 9 студзеня. Храсько быў арыштаваны 15 красавіка 2023 года. У жніўні ён быў асуджаны да трох гадоў турэмнага зняволення.

“Вадзім Храсько – яшчэ адзін палітвязень, які памёр у папраўчай калоніі з прычыны неадэкватнай медыцынскай дапамогі”, – напісаў Петэр Стана на X. “Рэжым нясе поўную адказнасць за здароўе і бяспеку зняволеных. ЕС патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных”. 

Вадзім Храсько стаў чацвёртым беларускім палітвязнем, памерлым за кратамі, пасля Вітольда Ашурка, Мікалая Клімовіча і Алеся Пушкіна.

Даведацца больш

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,