ЕС: некаторыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі могуць разглядацца як злачынствы супраць чалавечнасці
EU
3 лістапада, 2025

ЕС: некаторыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі могуць разглядацца як злачынствы супраць чалавечнасці


Еўрапейскі саюз застаецца “глыбока занепакоеным” пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і рашуча асуджае працяглыя грубыя, сістэматычныя і шырока распаўсюджаныя парушэнні правоў чалавека. Пра гэта гаварылася 27 кастрычніка ў Нью-Ёрку падчас 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, калі адбываўся інтэрактыўны дыялог Трэцяга камітэту. На ім выступіў Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.

 ЕС таксама выказаў глыбокую занепакоенасць закрыццём грамадзянскай прасторы ў Беларусі, у тым ліку сістэмным знішчэннем грамадзянскай супольнасці і транснацыянальнымі рэпрэсіямі. Адзначылі, што некаторыя з парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі могуць быць прызнаныя як злачынствы супраць чалавечнасці.

«Паведамленні пра адвольныя затрыманні, катаванні і прымусовую працу ў месцах пазбаўлення волі выклікаюць сур’ёзную трывогу. ЕС заклікае беларускія ўлады адмяніць смяротнае пакаранне і, у якасці першага кроку, увесці мараторый», — адзначаецца ў заяве.

Паводле ЕС, новыя арышты і паўторныя затрыманні працягваюцца, а многія людзі застаюцца пазбаўленымі волі без належных прававых падстаў. «Мы працягваем настойліва заклікаць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і забеспячэння іх поўнай рэабілітацыі, а таксама падкрэсліваем абавязак улады паважаць іх правы», — падкрэсліваецца ў заяве ЕС.

ЕС заклікаў беларускія ўлады спыніць удзел у агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны, неадкладна стварыць умовы для бяспечнага вяртання ўсіх незаконна дэпартаваных украінскіх дзяцей і спыніць выкарыстанне мігрантаў у палітычных мэтах у змове з Расіяй.

Даведацца больш

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,