ЕС і ЕБРР прапануюць дапамогу беларускаму малому і сярэдняму бізнесу за мяжой
7 снежня, 2022

ЕС і ЕБРР прапануюць дапамогу беларускаму малому і сярэдняму бізнесу за мяжой


Уласнікі беларускіх малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП), якія перанеслі свой бізнес за межы Беларусі і Расіі, атрымаюць доступ да новых рэсурсаў, якія выдзяляюцца ЕС праз Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).

ЕБРР будзе выкарыстоўваць сродкі ЕС у памеры да 4 мільёнаў еўра, каб дапамагчы невялікім беларускім кампаніям адаптавацца да складаных умоваў новых рынкаў, дапамагчы ім інтэгравацца ў новыя ланцужкі паставак і паскараць іх лічбавізацыю.

Новая ініцыятыва плануе ахапіць прынамсі 270 рэлакаваных МСП і кансультантаў праз мэтавую кансультацыйную падтрымкай, абменам ведамі, навучальныя курсы, адаптаванымі да бізнес-патрэбаў, практыкумы і дзеяннямі па наладжванні кантактаў і будаванні сетак.

Праграма Star Venture ЕБРР таксама дапаможа распаўсюдзіць гэтую падтрымку на стартапы малога і сярэдняга бізнесу ў партнёрстве з мясцовымі акселератарамі.

Інструменты, неабходныя для далейшага росту, будуць прапанаваныя беларускім кампаніям у рамках праграмы кансультавання малога бізнесу (Advice for Small Business, ASB), што знаходзііц ў кіраванні ЕБРР і фінансуецца ЕС (офіс у Літве). 

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,