Сустрэча высокапастаўленых чыноўнікаў ЕС па Беларусі: як падтрымка ЕС уплывае на беларусаў
13 кастрычніка, 2025

Сустрэча высокапастаўленых чыноўнікаў ЕС па Беларусі: як падтрымка ЕС уплывае на беларусаў


8 кастрычніка ў Бруселі сустрэліся высокапастаўленыя чыноўнікі з Еўрапейскага саюза, каб пацвердзіць падтрымку народу Беларусі і яго дэмакратычным памкненням.

Чацвёртае па ліку пасяджэнне Сустрэчы высокапастаўленых чыноўнікаў ЕС па Беларусі (SOM) аб’яднала прадстаўнікоў інстытутаў ЕС, дзяржаў-членаў, а таксама дэмакратычныя сілы і грамадзянскую супольнасць Беларусі, у тым ліку лідарку дэмакратычных сіл Святлану Ціханоўскую. Сустрэча, якая праводзіцца штогод ад 2022 года, стала важнай пляцоўкай для каардынацыі паміж донарамі і ключавымі беларускімі партнёрамі, каб забяспечыць адпаведную дапамогу актуальным патрэбам беларусаў.

У межах сёлетняй сустрэчы тры праекты, што фінансуюцца ЕС, прадставілі вынікі працы, якая дапамагае беларусам на практычным узроўні. Дзякуючы падтрымцы ЕС яны робяць рэальны ўнёсак у развіццё Беларусі ў сферах СМІ, адукацыі і правоў чалавека.

Belarus Tomorrow

Праект Belarus Tomorrow прапануе іншае бачанне сітуацыі, чым тое, што паказвае дзяржаўнае тэлебачанне. Цяпер сотні тысяч беларусаў могуць глядзець непадцэнзурны відэакантэнт на сваіх тэлевізарах у Беларусі дзякуючы створанай незалежнай тэлеплатформе. Belarus Tomorrow прапануе якасныя праграмы ад 25 незалежных беларускіх СМІ і блогераў. На канале асвятляюць тэмы ад паўсядзённага жыцця да палітыкі, эканомікі, культуры, нацыянальнай ідэнтычнасці і забаўляльнага кантэнту на рускай і беларускай мовах.

Праект грунтуецца на перакананні, што падтрымка незалежных беларускіх медыяў карысная не толькі самой Беларусі, але і робіць увесь Еўрапейскі саюз больш бяспечным. Belarus Tomorrow узмацняе незалежныя беларускія СМІ, дапамагае супрацьстаяць наратывам Крамля, развіваць крытычнае мысленне і ўмацоўваць дэмакратычныя каштоўнасці.

Праграма «Адукацыя для беларусаў»

Многія беларусы былі вымушаны раптоўна пакінуць краіну ці часова з’ехаць за яе межы,  і таму сутыкаюцца з моўным бар’ерам, прававой няпэўнасцю і фінансавымі цяжкасцямі. Гэта, у сваю чаргу, абмяжоўвае іх магчымасці ў еўрапейскіх ўніверсітэтах і на рынках працы. Праграма «Адукацыя для беларусаў», якая фінансіруецца Еўрапейскім саюзам, накіравана на дапамогу беларусам для пераадольвання гэтых перашкод. Дапамога ўключае забеспячэнне адукацыйных і прафесійных магчымасцей, падтрымку бесперапыннасці акадэмічнай дзейнасці і садзейнічанне аднаўленню кар’еры за мяжой.

Праект падкрэслівае, што адукацыя і пашырэнне магчымасцяў чалавека з’яўляюцца ключавымі інструментамі ў супрацьстаянні рэпрэсіям. Праект таксама прапануе магчымасці для асабістага развіцця, пашырэння прафесійных кантактаў і стварэння супольнасцей. Гэта дазваляе беларусам будаваць бяспечную і годную будучыню ў Еўрапейскім саюзе, нягледзячы на пераезд, а таксама пасля вяртання ў Беларусь.

Праграма Victims Facility

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыніліся, нягледзячы на хвалі вызваленняў зняволеных у апошнія месяцы. Праграма Victims Facility аказвае экстранную і практычную падтрымку беларусам, якія сутыкаюцца з палітычным пераследам. Праграма ўключае юрыдычную і псіхалагічную дапамогу палітвязням і іх сям’ям, садзейнічае пераезду і праводзіць трэнінгі па бяспецы, а таксама падтрымлівае праваабаронцаў і незалежных журналістаў.

Падтрымка з боку Еўрапейскага саюза дазваляе аператыўна рэагаваць на надзённыя патрэбы і забяспечваць бесперапыннасць дапамогі. Гэтая праца арыентаваная на канкрэтныя сітуацыі. Дзякуючы пастаяннай падтрымцы Еўрапейскага саюза ад 2020 года дапамаглі ў больш за 7 500 выпадкаў. Гэта стала магчымым з-за дзейнасці кааліцыі беларускіх праваабарончых арганізацый, якія актыўна адаптуюць дзейнасць да зменлівай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

На фоне працяглых рэпрэсій

Сёлетняя сустрэча адбылася на фоне працяглых рэпрэсій, якія праводзіць рэжым Лукашэнкі, нягледзячы на нядаўнія хвалі вызваленняў палітычных зняволеных. Беларускія ўдзельнікі падкрэслілі неабходнасць захавання пастаяннай палітычнай і фінансавай падтрымкі ва ўмовах узмацнення транснацыянальных пагроз і пераследу.

У адказ Еўрапейскі саюз і дзяржавы-члены ЕС пацвердзілі сваю непахісную прыхільнасць да падтрымкі дэмакратычных памкненняў і асноўных свабод народа Беларусі. Падтрымка правоў чалавека, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ застаюцца прыярытэтам на шляху да свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.

Бакі таксама абмеркавалі ўзмацненне падтрымкі для вызваленых палітвязняў, у тым ліку хуткае аказванне дапамогі ў рэабілітацыі і рэінтэграцыі.

У той жа час ЕС нагадаў пра альтэрнатыўны шлях. У 2021 годзе старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен абвясціла ўсебаковы план падтрымкі дэмакратычнай будучыні Беларусі аб’ёмам да 3 мільярдаў еўра. Еўрапейскі саюз будзе гатовы актываваць гэты план і забяспечыць беспрэцэдэнтную падтрымку пасля таго, як Беларусь стане на шлях мірнай дэмакратычнай трансфармацыі.

Даведацца больш

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,