ЕС асуджае рашэнне рэжыму Беларусі ўвесці смяротнае пакаранне за “замах на здзяйсненне тэрарыстычнага акту”

ЕС асуджае рашэнне рэжыму Беларусі ўвесці смяротнае пакаранне за “замах на здзяйсненне тэрарыстычнага акту”

3 мая, 2022

ЕС асудзіў рашэнне Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліць папраўку да Крымінальнага кодэксу, якая ўводзіць смяротнае пакаранне за “спробу здзяйснення тэрарыстычнага акту”.

Паводле заявы Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (EEAS), гэты “крок супярэчыць сусветнай тэндэнцыі адмовы ад смяротнага пакарання”.

Смяротнае пакаранне парушае неад’емнае права на жыццё, замацаванае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, і з’яўляецца ў найвышэйшай ступені жорсткай, бесчалавечнай і прыніжальнай для годнасці мерай пакарання.

Гэтая папраўка да Крымінальнага кодэксу адкрывае магчымасці для далейшых сур’ёзных злоўжыванняў. Многім палітычным зняволеным (трыццаці шасці) былі выстаўленыя абвінавачанні ў “тэрарызме” або ўжо прысуджаныя працяглыя тэрміны турэмнага зняволення паводле такіх абвінавачанняў”,- гаворыцца ў заяве. “Шмат якія прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і палітычныя актывісты абвешчаныя ў вышук па абвінавачваннях у «тэрарызме». Многіх абвінавачаных судзяць на таемных, несправядлівых і прадузятых судовых працэсах, часта паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў і без якіх-небудзь прававых гарантыяў. Цяпер ім таксама можа пагражаць смяротнае пакаранне”.

ЕСЗД адзначае, што цяперашні палітычны кантэкст у Беларусі – падтрымка расійскай ваеннай агрэсіі шляхам прадстаўлення сваёй тэрыторыі для нападу на Украіну – робіць такі паварот падзеяў яшчэ больш трывожным.

Рэжым працягвае жорсткія рэпрэсіі ў адносінах да ўласнага насельніцтва. “Праваабаронцам, журналістам і палітычным актывістам пагражаюць цалкам неабгрунтаваныя і вельмі доўгія тэрміны зняволення. У апошні час мішэнню сталі і прафсаюзныя актывісты.“, – гаворыцца ў заяве, у заключэнні якой ЕС зноў заяўляе пра сваё патрабаванне неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,