18 снежня Еўрапейскі парламент асудзіў Беларусь за правядзенне кампаніі па эскалацыі скаардынаваных гібрыдных атак супраць Літвы і ЕС.
Рэзалюцыю прынял, прагаласаваўшы 438 галасамі “за”, 37 – “супраць”, 48 – “устрымалася”. У тэксце ўказана на неаднаразовае ўварванне ў паветраную прастору Літвы беспілотных лятальных апаратаў і паветраных шароў з боку Беларусі. А таксама ўзгадваюцца кібератакі, спансаваныя дзяржавай дэзінфармацыйныя кампаніі, эканамічны ціск і інструменталізаваную міграцыю. Гэтыя дзеянні, як заяўляюць дэпутаты Еўрапейскага парламента, з’яўляюцца наўмыснымі, скаардынаванымі і варожымі. Яны складаюць частку шырэйшай стратэгіі пад кіраўніцтвам Расіі, накіраванай на падрыў ЕС, яго дзяржаў-членаў і НАТА.
У рэзалюцыі адзначаецца павелічэнне парушэнняў паветранай прасторы з боку Беларусі ад 2024 года, што стварае сур’ёзныя рызыкі для грамадзянскай авіяцыі, грамадскай бяспекі і эканомікі. Дэпутаты Еўрапейскага парламента бачаць доказы таго, што беспілотныя прылады выкарыстоўваліся пад кантролем, у адным выпадку яны былі абсталяваныя выбуховымі матэрыяламі. У рэзалюцыі таксама асуджаюцца затрыманні беларускім бокам перавозчыкаў грузаў з ЕС пасля закрыцця мяжы Літвой з Беларуссю, і шматгадовае выкарыстанне міграцыі як палітычнай зброі.
Дэпутаты Еўрапейскага парламента патрабуюць, каб Беларусь спыніла ўсе гібрыдныя дзеянні супраць Літвы, вызваліла затрыманых еўрапейскіх перавозчыкаў і іх маёмасць, кампенсавала нанесеныя фінансавыя страты і гарантавала бяспеку для авіяцыі і перасячэння межаў.
Дэпутаты Еўрапейскага парламента заклікаюць дзяржавы-члены ЕС у Радзе Еўропы ўвесці дадатковыя мэтавыя санкцыі супраць беларускіх службовых асоб, дзяржаўных і прыватных структур, а таксама асоб, датычных да вытворчасці і выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў, і ўсіх іншых гібрыдных аперацый, накіраваных супраць крытычнай інфраструктуры, эканамічнай дзейнасці і дэмакратычных інстытутаў.
Даведацца больш:





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,