Эразмус+: амаль 3,9 мільярда еўра ў 2022 годзе – больш магчымасцяў для трэціх краін
26 лістапада, 2021

Эразмус+: амаль 3,9 мільярда еўра ў 2022 годзе – больш магчымасцяў для трэціх краін


24 лістапада Еўрапейская камісія абвясціла прыём заявак у рамках конкурсу на Эразмус+ на 2022 год пасля прыняцця штогадовай праграмы працы на 2022 год.

Маючы павялічаны бюджэт у амаль у 3,9 мільярда еўра на наступны год, Эразмус+ працягне прадстаўляць магчымасці для навучання за мяжой, стажыявання, практыкі, абмену персаналам і праектаў трансгранічнага супрацоўніцтва ў розных галінах адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі, моладзі і спорту. У дадатак да агульнага конкурсу, гадавая праграма працы таксама змяшчае іншыя дзеянні, якія будуць распачатыя асобна, такія як Ініцыятыва еўрапейскіх універсітэтаў.

Дзякуючы сродкам з фондаў знешняй палітыкі ЕС, трэція краіны атрымаюць магчымасць удзельнічаць у мэтавых праектах і абменах, асабліва ў сферы  прафесійнага навучання і падрыхтоўкі, а таксама спорту.

Любая дзяржаўная або прыватная ўстанова, якая дзейнічае ў сферы адукацыі, прафесійнай падрыхтоўкі, моладзі і спорту, можа падаць заяўку на фінансаванне з дапамогай нацыянальных агенцтваў Эразмус+, што знаходзяцца ва ўсіх трэціх краінах, звязаных з праграмай, і Еўрапейскага выканаўчага агенцтва па адукацыі і культуры.

Падрабязныя ўмовы гэтага прыёму заявак, у тым ліку пералік прыярытэтаў, можна знайсці ў Кіраўніцтве па праграме Эразмус+ на 2022 год.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

Прыём заявак на праграму Эразмус+ 2022 года



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,