З нагоды надыходзячага Дня салідарнасці з Беларуссю, як адзначаецца 25 сакавіка, ЕС зноў заявіў пра сваю непахісную падтрымку народу Беларусі “ў яго імкненні да свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі як часткі мірнай і квітнеючай Еўропы”.
Амбасадар Еўрапейскага саюзу ў Радзе Еўропы Весна Кос у сваёй заяве, зробленай 11 сакавіка ад імя Еўрапейскага саюза і яго дзяржаваў-чальцоў, выказала глыбокую занепакоенасць ЕС няспыннымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку адвольнымі арыштамі, катаваннямі і жорсткім абыходжаннем, адмовай у праве на належныя прававыя працэдуры і на справядлівае судовае разбіральніцтва.
“Пад вартай несправядліва ўтрымліваюцца больш за 1250 палітычных зняволеных. Мы зноў заклікаем ўлады ў Беларусі спыніць рэпрэсіі ў краіне і неадкладна і безумоўна вызваліць і поўнасцю рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных”, – пакрэсліла Весна Кос. “Мы таксама заклікаем улады ў Беларусі адмяніць смяротнае пакаранне і ў якасці першага кроку ўвесці мараторый на яго. ЕС рашуча асуджае няспынныя кампаніі пераследу і запалохвання, якія ажыццяўляе рэжым у Беларусі ў адносінах да ўсіх слаёў беларускага грамадства, у тым ліку праваабаронцаў, журналістаў, актывістаў незалежных прафсаюзаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і асобаў, якія належаць да нацыянальных меншасцяў”.
Яна таксама зазначыла, што Кантактная група па Беларусі, створаная пад эгідай Рады Еўропы, застаецца вельмі важнай пляцоўкай для падтрымкі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Даведацца больш:





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,
Мы выкарыстоўваем файлы cookie і аналагічныя тэхналогіі, каб палепшыць ваша ўзаемадзеянне з нашым вэб-сайтам.