Ціханоўская ў Еўрапарламенце: беларусы не хочуць, каб іх краіну аддалі Пуціну як суцяшальны прыз
15 верасня, 2023

Ціханоўская ў Еўрапарламенце: беларусы не хочуць, каб іх краіну аддалі Пуціну як суцяшальны прыз


У сераду Еўрапейскі парламент прыняў новую рэзалюцыю пра дачыненні ЕС з Беларуссю. Ён падтрымаў дэмакратычныя палітычныя партыі Беларусі ў іх заявах пра еўрапейскія памкненні беларусаў. 

У сваёй рэзалюцыі еўрапейскія дэпутаты заклікаюць беларускі рэжым вызваліць усіх палітычных зняволеных. Дэпутаты Еўрапарламенту таксама рашуча асудзілі ролю рэжыму ў Мінску як саўдзельніка агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны. Яны адзначылі “з вялікай заклапочанасцю нарастальнае палітычнае, эканамічнае, ваеннае і культурнае падпарадкаванне Беларусі Маскве, якое ператварае краіну дэ-факта ў дзяржаву-сатэліт, якая размяшчае тактычную ядзерную зброю пад расійскім камандаваннем”, – паведамляецца ў прэс-рэлізе Еўрапейскага парламенту.

У сваёй рэзалюцыі еўрадэпутаты таксама заклікаюць да ўзмацнення санкцыяў ЕС супраць Беларусі з улікам факту, што нядаўняе размяшчэнне расійскіх наймітаў з кампаніі Вагнер стварае новыя патэнцыйныя рызыкі для бяспекі Украіны, а таксама для краінаў ЕС, што мяжуюць з Беларуссю, і ЕС наагул.

Лідар дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у пленарным пасяджэнні і прапанавала да выбараў новага складу Еўрапейскага парламенту ў 2024 падпісаць мемарандум у якасці асновы супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім парламентам і дэмакратычнай Беларуссю. “Беларусы хочуць пачуць, што наша краіна не будзе аддадзеная Пуціну як суцяшальны прыз”, – падкрэсліла яна. 

Яна таксама абвясціла, што ў наступным годзе беларускія дэмакратычныя сілы павінны пачаць выдаваць свае ўласныя пашпарты, якія будуць служыць праязным дакументам для беларусаў у выгнанні. Яна дадала, што неўзабаве звернецца да ўрадаў ЕС з просьбай прызнаць гэты новы праязны дакумент.

Даведацца больш

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,