
У варунках далейшага росту захворванняў каранавіруснай інфекцыяй у Беларусі краінавы офіс Сусветнай арганізацыі аховы здароўя пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюзу паставіў 170 кіслародных канцэнтратараў з маскамі.
Медыцынскае абсталяванне было перададзенае ў рамках праекту “Салідарнасць у імя здароўя”, што фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
170 кіслародных канцэнтратараў з маскамі на суму 118.000 USD дастаўленыя ў ДУ “Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання”, большая частка якіх прызначаная для медыцынскай дапамогі дзецям.
Даведацца больш:
Беларусь: Ініцыятыва “Салідарнасць у імя здароўя” – інфармацыйны бюлетэнь





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,
Мы выкарыстоўваем файлы cookie і аналагічныя тэхналогіі, каб палепшыць ваша ўзаемадзеянне з нашым вэб-сайтам.