Беларусь: пяты пакет санкцый будзе прыняты ў бліжэйшыя дні
17 лістапада, 2021

Беларусь: пяты пакет санкцый будзе прыняты ў бліжэйшыя дні


15 лістапада Савет Еўрапейскага саюза ўзгадніў прыняцце новага пакета санкцый, пятага па ліку, які будзе прыняты ў бліжэйшыя дні, паводле заявы для прэсы Высокага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля па выніках пасяджэння Савета па замежных справах і сустрэчы міністраў Усходняга партнёрства ў Бруселі.

“Новы пакет ахопіць даволі вялікую колькасць [людзей і арганізацый] … пашыраючы рамкі прымянення санкцый, мы зможам уздзейнічаць на тых, хто нясе адказнасць за эксплуатацыю ўразлівых мігрантаў і садзейнічанне незаконнаму перасячэнню мяжы з Еўрапейскім саюзам”, – сказаў Барэль.

Савет Еўрапейскага саюза ўнёс змены ў рэжым санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі з улікам сітуацыі на мяжы ЕС з Беларуссю, каб мець магчымасць рэагаваць на інструменталізацыю людзей, якую ўчыняе рэжым Беларусі ў палітычных мэтах.

Барэль дадаў: “Мы можам пачаць вырашаць гэтую праблему пры ўмове спынення плыні людзей у Беларусь, а тым, хто ўжо знаходзіцца ў Беларусі, павінна быць аказанай гуманітарная дапамога. Тыя, хто не мае падставаў для атрымання статусу бежанца, павінны быць вернутыя назад у краіны свайго паходжання”. 

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,