Беларусь: ЕС заснаваў новую Кансультацыйную групу з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю
3 ліпеня, 2023

Беларусь: ЕС заснаваў новую Кансультацыйную групу з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю


Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль абвясціў пра пачатак працы новай Кансультацыйнай групы Еўрапейскага саюзу і дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі, у прысутнасці Святланы Ціханоўскай ды іншых вядомых дзеячаў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці Беларусі. 

У якасці пляцоўкі для дыялогу паміж ЕС і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі Кансультацыйная група будзе забяспечваць абмен інфармацыяй пра сітуацыю ў краіне і садзейнічаць фармаванню далейшых захадаў ЕС у падтрымку свабоднай, суверэннай і дэмакратычнай Беларусі, гаворыцца ў прэс-рэлізе Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

Падчас першай сустрэчы ў Бруселі прадстаўнікі ЕС і Беларусі абмяняліся меркаваннямі пра пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, у тым ліку пра ўмовы, у якіх апынаюцца палітычныя зняволеныя ды іх сем’і, а таксама пра мэты і патрэбы дэмакратычных сілаў.

Удзельнікі асудзілі саўдзел Беларусі ў агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны, у тым ліку ўзмацненне ядзернай рыторыкі рэжыму.

З часу сфальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года, ЕС выдзеліў больш за 100 мільёнаў еўра на падтрымку народа Беларусі, у тым ліку праваабарончых арганізацыяў, грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, установаў культуры, а таксама малых і сярэдніх прадпрыемстваў.  ЕС па-ранейшаму гатовы актываваць комплексны план у падтрымку дэмакратычнай Беларусі аб’ёмам 3 мільярды еўра, як толькі Беларусь стане на шлях да дэмакратычнага пераўтварэння.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,