ЕС асудзіў рашэнні Мінскага абласнога суда, які 6 кастрычніка прызначыў медыяменеджару Андрэю Аляксандраву 14 гадоў пазбаўлення волі, яго жонцы Ірыне Злобінай – дзевяць гадоў, былому дырэктару агенцтва БелаПАН Дзмітрыю Наважылаву – 6 гадоў, а галоўнай рэдактарцы і дырэктарцы БелаПАНу Ірыне Леўшынай – 4 гады.
“Такія суворыя вердыкты з’яўляюцца яшчэ адным доказам таго, што рэжым Лукашэнкі актыўна пераследуе незалежныя СМІ, імкнуцца ліквідаваць незалежныя галасы ў краіне, знішчыць свабодныя СМІ і пазбавіць насельніцтва Беларусі доступу да бесстаронняй і незалежнай інфармацыі”, – гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. “Жорсткія рэпрэсіі працягваюцца: людзей затрымліваюць і заключаюць у турму, дзе створаныя жахлівыя ўмовы, прысуджаюць працяглыя тэрміны турэмнага зняволення ў рамках палітычных працэсаў, якія праводзяцца за зачыненымі дзвярыма”.
ЕС яшчэ раз паўтарыў сваё патрабаванне неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і заклікаў Беларусь пакласці канец няспынным парушэнням правоў чалавека.
Даведацца больш:





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,