Беларусь: ЕС пашырае рамкі прымянення санкцый, каб супрацьстаяць гібрыдным атакам і інструменталізацыі мігрантаў
16 лістапада, 2021

Беларусь: ЕС пашырае рамкі прымянення санкцый, каб супрацьстаяць гібрыдным атакам і інструменталізацыі мігрантаў


Савет Еўрапейскага cаюза сёння ўнёс змены ў рэжым санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі з улікам сітуацыі на мяжы ЕС з Беларуссю, каб мець магчымасць рэагаваць на інструменталізацыю людзей, якую ўчыняе рэжым Беларусі ў палітычных мэтах.

Дадзеным рашэннем пашыраюцца крытэры ўключэння ў санкцыйны спіс. Цяпер ЕС зможа ўводзіць абмежавальныя захады ў дачыненні да фізічных і юрыдычных асобаў рэжыму Лукашэнкі, якія арганізуюць дзейнасць па незаконным перасячэнні знешніх межаў ЕС або садзейнічаюць ёй.

“Сённяшняе рашэнне адлюстроўвае рашучасць Еўрапейскага саюза супрацьстаяць выкарыстанню мігрантаў у палітычных мэтах. Мы супрацьдзейнічаем гэтай бесчалавечнай і незаконнай практыцы”, – сказаў Жазэп Барэль, Высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі. “У той жа час мы працягваем падкрэсліваць непрымальнасць рэпрэсій рэжыму супраць уласнага народа ўнутры сваёй краіны, якія працягваюцца, і на што мы будзем рэагаваць адпаведным чынам”.

Сённяшняе рашэнне прынятае ўслед за высновамі Еўрапейскага савета ад 21 і 22 кастрычніка 2021 года, у якіх лідэры ЕС заявілі, што не прымуць ніякіх спробаў трэціх краін выкарыстоўваць мігрантаў у палітычных мэтах, асудзілі ўсе гібрыдныя атакі на межах ЕС і заявілі, што на гэта будзе адпаведная рэакцыя.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

Барэль: ЕC рашуча асуджае рэжым Лукашэнкі за стварэнне небяспекі для жыццяў людзей



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,