
Пры падтрымцы Еўрапейскага cаюзу, Краінавы офіс Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у Беларусі закупіў і даставіў Рэспубліканскаму навукова-практычнаму цэнтру эпідэміялогіі і мікрабіялогіі абсталяванне для даследавання геномаў узбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў. Абсталяванне было пастаўленае ў рамках ініцыятывы “Салідарнасць у імя здароўя” ў краінах Усходняга партнёрства, якая рэалізуецца СААЗ пры фінансавай падтрымцы ЕС.
Як адзначыла Алена Гасіч, загадчыца лабараторыі дыягностыкі ВІЧ і спадарожных інфекцыяў, дадзеныя, атрыманыя з дапамогай новага абсталявання, дапамогуць вырашыць як фундаментальныя, так і практычныя задачы ў мікрабіялогіі, вірусалогіі і эпідэміялогіі.
“У выпадку з’яўлення ў краіне новых нявывучаных патагенаў, дадзеныя секвенавання на прыладзе дазволяць атрымаць геномныя паслядоўнасці і выканаць іх расшыфроўку за кароткі час”, – дадала Спн. Гасіч. “Новае абсталяванне плануецца выкарыстоўваць для маніторынгу мутацыяў у геноме ВІЧ, вірусаў гепатыту В і С, якія прыводзяць да іх лекавай устойлівасці, а таксама распаўсюджвання генетычных варыянтаў каранавірусу”.
Даведацца больш:





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,
Мы выкарыстоўваем файлы cookie і аналагічныя тэхналогіі, каб палепшыць ваша ўзаемадзеянне з нашым вэб-сайтам.