Беларусь: ЕС асуджае завочныя судовыя працэсы над лідарамі дэмакратычнай апазіцыі і журналістамі
19 студзеня, 2023

Беларусь: ЕС асуджае завочныя судовыя працэсы над лідарамі дэмакратычнай апазіцыі і журналістамі


Еўрапейскі саюз асудзіў распачатыя 17 студзеня рэжымам Лукашэнкі завочныя судовыя працэсы супраць лідараў дэмакратычнай апазіцыі Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі, а таксама супраць трох іншых сябраў Каардынацыйнай рады.

“Ім выстаўленыя сфабрыкаваныя абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе, экстрэмізме, змове і распальванні нянавісці, і ім пагражае да 20 гадоў турмы толькі за спробу рэалізаваць свае дэмакратычныя правы”, – гаворыцца ў заяве Высокага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля. “Гэтыя судовыя працэсы пачаліся пасля аналагічных крокаў рэжыму супраць лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага на мінулым тыдні і супраць журналіста і члена праўлення незалежнага Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута”.

ЕС заявіў, што палітычныя рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню. Цяпер налічваецца больш за 1440 палітвязняў.  Барэль асудзіў “гэтыя жорсткія рэпрэсіі і палітычна матываваныя судовыя працэсы, накіраваныя на тое, каб прымусіць замаўчаць любыя незалежныя галасы і закрыць усю прастору, якая засталася для дэмакратычных дыскусіяў”.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,