Барэль: у Аляксандра Лукашэнкі няма ніякай дэмакратычнай легітымнасці
9 жніўня, 2022

Барэль: у Аляксандра Лукашэнкі няма ніякай дэмакратычнай легітымнасці


У гэты аўторак мы адзначаем другую гадавіну cфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, якія пазбавілі беларусаў магчымасці свабодна абіраць сваю будучыню”,- гаворыцца ў заяве Высокага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля ад імя ЕС. “У гэты дзень мы зноў заяўляем пра сваю цвёрдую падтрымку іх дэмакратычных памкненняў і намаганняў па абароне фундаментальных правоў чалавека. Мы паўтараем, што ў Аляксандра Лукашэнкі няма ніякай дэмакратычнай легітымнасці”, – заявіў Барэль.

ЕС нагадвае, што ад пачатку масавых рэпрэсіяў супраць народу Беларусі за мірнае імкненне да дэмакратычнага кіравання налічваецца больш за 1200 палітычных зняволеных, і гэтая лічба расце з кожным днём.  Рэжым навесіў цэтлік «тэрарыстаў» на многіх дэмакратычных актывістаў, пераследуючы іх з дапамогай дэзынфармацыі і запалохвання, а таксама пагражаючы ім смяротным пакараннем.

Цяпер рэжым Лукашэнкі, які падтрымаў расійскую агрэсію супраць Украіны, таксама пераследуе беларусаў за тое, што яны выступаюць супраць вайны.  

ЕC запэўнівае, што не забудзецца на ахвяраў рэжыму Лукашэнкі, яго мінулыя і цяперашнія злачынствы, будзе працягваць падтрымліваць міжнародныя намаганні для Беларусі з мэтай збору і захавання доказаў парушэнняў правоў чалавека.

Барэль нагадвае нам, што ЕC ужо зрабіў важныя крокі, каб дапамагчы беларускаму народу. Напрыклад, ЕС увёў санкцыі ў адказ на працяг рэпрэсіяў, парушэнні міжнароднага права і авіяцыйных правілаў, якія таксама пацверджаны Радай ІСАО, інструменталізацыю міграцыі і саўдзел Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны.

Са жніўня 2020 года ЕС выдзеліў каля 65 мільёнаў еўра на падтрымку народу Беларусі – ахвяр рэпрэсіяў, грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, жанчын, моладзі і студэнтаў, малога бізнесу, аховы здароўя і культуры.  ЕС таксама гатовы прывесці ў дзеянне свой усёабдымны план эканамічнай падтрымкі на суму 3 мільярды еўра, як толькі ў Беларусі адбудзецца пераход да дэмакратыі.

Для Еўрапейскага саюзу Беларусь і яе мужны народ з’яўляюцца важным еўрапейскім суседам”, – гаворыцца ў заключэнне ў заяве Барэля.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,