Амбасадары краінаў ЕС даюць зялёнае святло новаму пакету санкцыяў супраць Беларусі
27 чэрвеня, 2024

Амбасадары краінаў ЕС даюць зялёнае святло новаму пакету санкцыяў супраць Беларусі


На пасяджэнні амбасадараў краінаў Еўрапейскага саюзу ў Бруселі ў прынцыпе ўзгоднены новы пакет санкцыяў супраць Беларусі. 

“Новы пакет узмоцніць нашы абмежавальныя крокі ў адказ на ўварванне Расіі ва Украіну, у тым ліку супрацьдзеянне абыходжанню санкцыяў”, – гаворыцца ў паведамленні бельгійскага старшынства ў Радзе ЕС у X (былы Twitter). 

Гэта была апошняя сустрэча сталых прадстаўнікоў дзяржаваў-чальцоў ЕС у Бруселі, якая прайшла пад кіраўніцтвам бельгійскага старшынства ў Радзе ЕС. З 1 ліпеня ў Радзе ЕС цягам шасці месяцаў будзе старшыняваць Венгрыя.

Новы пакет санкцыяў супраць Беларусі можа быць канчаткова зацверджаны на пасяджэнні Еўрапейскай рады, якое адбудзецца 27-28 чэрвеня ў Бруселі. 

Даведацца больш

Допіс бельгійскае старшынства ў Радзе ЕС у X



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,