Беларусь: ЕС прапануе прыпыніць дзеянне Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму для афіцыйных асоб рэжыму
1 кастрычніка, 2021

Беларусь: ЕС прапануе прыпыніць дзеянне Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму для афіцыйных асоб рэжыму


29 верасня Еўрапейская камісія прапанавала прыпыніць дзеянне некаторых артыкулаў Пагаднення ЕС і Беларусі аб спрашчэнні візавага рэжыму, якое набыло моц у ліпені 2020 года.

Паводле прэс-рэлізу Еўрапейскай камісіі, “гэтае рашэнне абумоўленае спробамі рэжыму ў Беларусі дэстабілізаваць ЕС і яго дзяржавы-члены шляхам садзейнічання нелегальнай міграцыі ў палітычных мэтах, а таксама яго рашэннем ад 28 чэрвеня 2021 года прыпыніць дзеянне Пагаднення аб рэадмісіі паміж ЕС і Беларуссю”.

Гэтыя меры закрануць толькі членаў афіцыйных дэлегацый Беларусі і нацыянальных і рэгіянальных выканаўчых і заканадаўчых органаў улады, Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў Беларусі пры выкананні імі сваіх абавязкаў. У той жа час яны не закрануць звычайных грамадзянаў Беларусі, якія будуць працягваць карыстацца тымі ж магчымасцямі ў рамках Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму, што і зараз.

Гэтыя захады набудуць моц пасля таго, як іх зацвердзіць Еўрапейскі савет. Беларусь будзе праінфармаваная пра рашэнне аб прыпыненні не пазней, чым за 48 гадзін да, як яно набудзе моц.

Акрамя таго, часткова ў адказ на сітуацыю на знешніх межах ЕС з Беларуссю Камісія прыняла абноўлены План дзеянняў ЕС па барацьбе з незаконным увозам мігрантаў і Камюніке аб прымяненні Дырэктывы аб санкцыях у дачыненні да працадаўцаў у адпаведнасці з Новым пактам аб міграцыі і прытулку. Гэтыя ініцыятывы накіраваныя на прадухіленне незаконнага ўвозу мігрантаў, спансараванага дзяржавай, і арганізаванай эксплуатацыі мігрантаў, а таксама на скарачэнне нелегальнай міграцыі.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,