Барэль: ЕC рашуча асуджае рэжым Лукашэнкі за стварэнне небяспекі для жыццяў людзей
12 лістапада, 2021

Барэль: ЕC рашуча асуджае рэжым Лукашэнкі за стварэнне небяспекі для жыццяў людзей


ЕС рашуча асуджае рэжым Лукашэнкі за тое, што ён наўмысна стварае небяспеку для жыцця і дабрабыту людзей, гаворыцца ў заяве, апублікаванай 10 лістапада Высокім прадстаўніком ЕС Жазэпам Барэлем. 

“Спланаванае выкарыстанне беларускім рэжымам людзей як інструмента для дасягнення палітычных мэтаў апошнімі днямі набыло новае трывожнае вымярэнне. Групы мігрантаў у суправаджэнні ўзброеных супрацоўнікаў сілавых структур Беларусі скіроўваюцца да межаў дзяржаў — членаў ЕС для таго, каб незаконна праз іх прарывацца, — заявіў Барэль. — Гэта сведчыць пра цынізм рэжыму ў Беларусі, які, распальваючы крызіс на знешніх межах ЕС, спрабуе адцягнуць увагу ад сітуацыі ў краіне, дзе працягваюцца і нават паглыбляюцца жорсткія рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека”.

Высокі прадстаўнік ЕС зазначыў, што дапамога тым дзяржавам ЕС, якія найбольш пацярпелі, будзе працягвацца, як і цеснае супрацоўніцтва з краінамі паходжання і транзіту мігрантаў, каб пакласці канец дзеянням рэжыму Лукашэнкі.

ЕС таксама працягне супрацьдзейнічаць спансаванай дзяржавай незаконнай міграцыі, у тым ліку незаконнаму ўвозу мігрантаў, арганізаванаму рэжымам у Беларусі, у тым ліку шляхам пашырэння санкцый, каб уплываць на ўдзельнікаў або памагатых рэжыму Лукашэнкі па спрыянні незаконнаму перасячэнню знешніх межаў Еўрапейскага саюза. “Нельга мірыцца з выкарыстаннем мігрантаў з палітычнымі мэтамі”, — дадаў Барэль.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,