Еўрапейскі саюз “самым рашучым чынам” асудзіў нядаўнюю хвалю рэпрэсіяў супраць былых палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі, а таксама супраць сваякоў палітвязняў.
Паводле заявы Высокага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля, рэйды і ператрусы, якія праводзяцца сілавымі структурамі рэжыму, закранулі больш за 100 чалавек, многія з якіх былі арыштаваныя.
“Рэжым Лукашэнкі працягвае выкарыстоўваць сваю вартую асуджэння тактыку запалохвання і рэпрэсіяў супраць сваіх крытыкаў і патэнцыйных палітычных апанентаў напярэдадні “выбараў”, прызначаных на люты”, – заявіў Жазэп Барэль. “Мы заклікаем улады Беларусі ўстрымлівацца ад любых далейшых рэпрэсіяў і гвалту, накіраваных супраць беларускага народу, і выконваць міжнародныя забавязанні Беларусі ў сферы правоў чалавека, у тым ліку шляхам неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх адвольна затрыманых і спынення злоўжывання судовым пераследам”.
ЕС у чарговы раз запэўніў у сваёй салідарнасці з народам Беларусі, які “заслугоўвае права быць прадстаўленым тымі, каго ён свабодна выбірае на празрыстых, свабодных і справядлівых выбарах”.
Даведацца больш
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,