У макулатуру складаю нават каробачкі ад лекаў. Як праект Еўрасаюза паўплываў на жыццё сям’і з Вілейкі
1 чэрвеня, 2020

У макулатуру складаю нават каробачкі ад лекаў. Як праект Еўрасаюза паўплываў на жыццё сям’і з Вілейкі


У снежні ў Вілейцы завяршылі праект «Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай». Ці палепшыў гэты праект жыццё гараджан? Як адбіўся на жыцці адной канкрэтна сям’і?

Віляйчанка Вольга Шляпо ў праектнай дзейнасці даўно. У праекце па ЖКГ была інфармацыйным менеджарам па працы з насельніцтвам. Сачыла за работай суполкі «Укантакце», ладзіла там акцыі і конкурсы, супрацоўнічала з прэсай, у тым ліку і з «Рэгіянальнай газетай». Такая ўцягнутасць у праект адбілася на жыцці Вольгі і яе сям’і.

– Канешне, мой светапогляд вельмі памяняўся, – кажа суразмоўца. – З’явілася шмат ведаў пра ўплыў клімату, перапрацоўку другасных рэсурсаў. Экалагічныя звычкі сфарміраваліся ў дзяцей і ў мужа, хоць ён ужо дарослы чалавек.

Кухня можа быць без пластыку

Вольга прызнаецца, што на яе кухні ўжо няма пластыкавага посуду, кантэйнераў. У сям’і стараюцца карыстацца толькі шклом. Паціху забываюцца і пра тэфлонавыя патэльні:

– Так, яны зручныя і лёгкія, аднак вельмі шкодныя і для нас, і для экалогіі. Таму я перайшла на чыгунныя патэльні. Хай цяжка, але бясшкодна, – кажа гаспадыня.

Таксама на кухні ў сям’і Шляпо стала менш сінтэтычных мыйных сродкаў. Посуд стараюцца мыць выключна содай.

  • How EU project helped Belarusian city of Vilejka become more environmentally friendly
  • How EU project helped Belarusian city of Vilejka become more environmentally friendly
  • How EU project helped Belarusian city of Vilejka become more environmentally friendly
  • How EU project helped Belarusian city of Vilejka become more environmentally friendly

Калі жанчына ідзе ў краму, то абірае пральны парашок і іншыя гігіенічныя сродкі з экалагічнай маркіроўкай. На выключна натуральныя рэчывы замест шампуню Вольга яшчэ не перайшла, але эксперыментуе і з кефірам, і з мёдам.

– Калі была на адной з канферэнцый, даведалася, што грунтавыя воды і глебу найбольш забруджвае бытавое смецце. А менавіта адходы ад аўтамыек, з каналізацыі. Таму стараюся мінімізаваць мыйныя сродкі ў быце.

Сям’я сартуе смецце. Ёсць некалькі пакетаў – для пластыку, паперы, шкла і для агульнага смецця. Па словах Вольгі, і агульнае смецце за мяжой сартуюць больш дэтальна. Там ёсць асобны кантэйнер для ўпакоўкі. У Беларусі ж пакуль такога няма.

А што з лекамі, у якіх сышоў тэрмін прыдатнасці. Іх у сям’і пакуль не выкідаюць. Проста збіраюць у спадзеве на тое, што ў бальніцах і паліклініках некалі з’явяцца кантэйнеры, куды можна будзе іх выкінуць без шкоды навакольнаму асяроддзю.

– У краму хаджу з торбай з тканіны, – працягвае Вольга. – Калі атрымліваецца, што торбы няма, купляю прадуктаў менш, каб не браць пакет.

Жанчына кажа, што сям’я ва ўсім падтрымлівае яе. Тут важна выхоўваць асабістым прыкладам, лічыць яна. Калі дзеці бачаць, што мама сартуе смецце, і ў іх не падымецца рука закінуць пластыкавую бутэльку ў агульнае смецце.

Бонусам да экалагічнага светапогляду стала знаёмства з людзьмі, якія вядуць экалагічна сяброўскі лад жыцця.

Што атрымаў горад ад праекта

 У рамках праекта ў сацсетцы «Укантакце» стварылі Інфацэнтр аб працы камунальных службаў. Мясцовыя жыхары цяпер могуць даведвацца пра навіны ЖКГ, абмяркоўваць балючыя тэмы, задаваць пытанні экспертам. Для школ і арганізацыі выпусцілі шмат каляровых буклетаў, плакатаў, налепак на кантэйнеры для паасобнага збору смецця.

  • How an EU project helped the Belarusian city of Vilejka become more environmentally friendly
  • How EU project helped Belarusian city of Vilejka become more environmentally friendly
  • How EU project helped Belarusian city of Vilejka become more environmentally friendly
  • How EU project helped Belarusian city of Vilejka become more environmentally friendly

На грошы праекта набылі больш за дзвесце кантэйнераў для паасобнага збору, кантэйнеры для небяспечных адходаў, лінію прасавання і цюкавання пластыку, вілачны пагрузчык, смеццявоз. У канцы лістапада на тэрыторыі ЖКГ урачыста адкрылі пляцоўку для часовага захоўвання адходаў электрычнага і электроннага абсталявання і іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Вольга перакананая, што пра поспех рэалізацыі праекта можна меркаваць па тым, што пасля яго застанецца Вілейшчыне і яе жыхарам. А калі так, то праект «Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай» можна лічыць паспяховым.

Article published in Russian and Belarusian by Rh.by.



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,