Корпус еўрапейскай салідарнасці: валанцёрская дзейнасць у Польшчы
8 лістапада, 2021

Корпус еўрапейскай салідарнасці: валанцёрская дзейнасць у Польшчы


Цэнтр моладзевага супрацоўніцтва і мабільнасці, польская няўрадавая арганізацыя, якая базуецца ў Гдыні (Польшча), запрашае добраахвотнікаў з Беларусі і Украіны далучыцца да дзейнасці, падтрыманай Корпусам еўрапейскай салідарнасці.

Цэнтр падтрымлівае дэмакратычнае і адкрытае грамадства, заснаванае на такіх каштоўнасцях, як салідарнасць, роўнасць і талерантнасць, даючы маладым людзям магчымасць развівацца і станавіцца актыўнымі грамадзянамі. 

Валанцёр будзе дапамагаць у рэалізацыі мясцовых і міжнародных праектаў на працягу 52 тыдняў з 7 студзеня 2022 года па 6 студзеня 2023 года.

Валанцёру прадугледжваецца жыллё, штомесячныя кішэнныя грошы і квіткі на аўтобус.

Кандыдат можа быць любога ўзросту і прафесіі, але цікавасць да журналісцкай працы вітаецца. 

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

14 лістапада, 2021


САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,