Вынікі апытання:  у два разы больш беларусаў маюць станоўчае ўспрыняцце ЕС, чым адмоўнае
15 верасня, 2023

Вынікі апытання:  у два разы больш беларусаў маюць станоўчае ўспрыняцце ЕС, чым адмоўнае


Паводле штогадовага апытання грамадскай думкі ў Беларусі, праведзенага ў 2023 годзе, траціна беларусаў маюць станоўчае ўспрыняцце Еўрапейскага саюзу, у параўнанні толькі з 16%, у якіх адмоўнае ўспрыняцце.

Апытанне таксама паказала, што крыху больш за палову (51%) грамадзян Беларусі вельмі ці даволі добра ведаюць, што такое ЕС, і што 80% з тых, хто чуў пра ЕС, зацікаўленыя ў тым, каб даведацца больш, асабліва пра яго адносіны з Беларуссю (49%).

 Апошняе апытанне было праведзенае ў лютым 2023 г. Гэта было панэльнае анлайн-апытанне з рэпрэзентатыўнай выбаркай у 1000 чалавек па ўсёй краіне. Апытанні грамадскай думкі штогод праводзяцца праграмай EU NEIGHBOURS EAST у Беларусі і пяці іншых краінах Усходняга партнёрства пачынаючы з 2016 года.

 Каштоўнасцямі, з якімі рэспандэнты больш за ўсё атаясамлівалі ЕС, сталі адукацыя (61%), ахова навакольнага асяроддзя (60%), свабода перамяшчэння (58%) і гендарная роўнасць (57%).

Апытанне паказала, што ў той час як беларусы ў цэлым дэманструюць нізкі ўзровень даверу да міжнародных інстытутаў, больш за ўсё яны давяраюць ЕС (38%), а таксама Еўразійскаму эканамічнаму саюзу (38%).

 42% апытаных лічаць, што ў Беларусі кепскія дачыненні з ЕС. У той жа час, 61% хацелі б, каб ЕС граў большую ролю ў падтрымцы эканамічнага развіцця і гандлю, і крыху больш за кожнага чацвёртага (27%) выказаліся за большую падтрымку дэмакратыі з боку ЕС.

Даведацца больш:

Штогадовы агляд Беларусі за 2023 год – інфармацыйны бюлетэнь



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,