Апытанне грамадскай думкі 2020: Беларусь
16 чэрвеня, 2020

Апытанне грамадскай думкі 2020: Беларусь


Праект «Усходняе суседства ЕС», у супрацоўніцтве з ACT LLC, штогод праводзіць апытанні грамадскай думкі ў шасці усходніх краінах-партнёрах ЕС (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна).

Згодна з апытаннем, якое праводзілася ў 2020 годзе:

  • 84% беларусаў ставяцца да Еўрапейскага саюза (ЕС) станоўча або нейтральна, 12% успрымаюць ЕС негатыўна.
  • 54% беларусаў лічаць адносіны з Еўрапейскім саюзам добрымі
  • 45% жыхароў Беларусі давяраюць ЕС. Гэта больш, чым працэнт даверу Еўразійскаму эканамічнаму саюзу (39%).
  • 41% беларусаў ведаюць пра падтрымку ЕС, 52% з іх лічаць яе эфектыўнай.

Мэта штогадовых апытанняў – даследаваць і лепш зразумець меркаванні і ўзровень інфармаванасці грамадзян усходніх краін-партнёраў аб ЕС і яго супрацоўніцтве са сваёй краінай.

Апытанне (палявыя працы) праводзілася ў перыяд з лютага па сакавік 2020 года (да наступлення крызісу, звязанага з COVID-19) на аснове асабістых інтэрв’ю сярод рэпрэзентатыўнай выбаркі з 1 000 чалавек у кожнай краіне.

Больш інфармацыі пра вынікі апытання грамадскай думкі 2020 года: абзорны рэгіянальны даклад даступны тут.

Каб даведацца больш пра супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю, пераходзьце па спасылцы.

Спампаваць



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,