Апытанне грамадскай думкі 2018: Беларусь

Апытанне грамадскай думкі 2018: Беларусь

10 ліпеня, 2018

Праект «Усходняе суседства ЕС», у супрацоўніцтве з ACT LLC, штогод праводзіць апытанні грамадскай думкі ў шасці усходніх краінах-партнёрах ЕС (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна).

Згодна з апытаннем, якое праводзілася ў 2018 годзе:

  • 77% беларусаў маюць станоўчае або нейтральнае стаўленне да ЕС, і толькі 18% – адмоўнае.
  • 50% беларусаў лічаць, што адносіны з Еўрапейскім саюзам добрыя – нязначнае змяншэнне параўнальна з 54% у 2017 годзе.
  • 47% жыхароў Беларусі давяраюць ЕС, дакладна такі ж паказчык даверу ў Еўразійскага эканамічнага саюза (47%).
  • 61% беларусаў лічаць, што мір, бяспека і стабільнасць з’яўляюцца самымі важнымі асабістымі каштоўнасцямі, а найбольш вострымі праблемамі былі названыя нізкія зарплаты і пенсіі (60%) і беспрацоўе (55%).

Мэта штогадовых апытанняў – даследаваць і лепш зразумець меркаванні і ўзровень інфармаванасці грамадзян усходніх краін-партнёраў аб ЕС і яго супрацоўніцтве са сваёй краінай. Яны ахопліваюць наступныя шырокія тэмы:

  • Агульныя ўяўленні аб ЕС
  • Каштоўнасці, звязаныя з ЕС
  • Ацэнка адносін ЕС са сваёй краінай
  • Інфармаванасць аб фінансавай падтрымцы з боку ЕС і ацэнка яе эфектыўнасці
  • Крыніцы інфармацыі
  • Ацэнка па краіне і будучыя чаканні

Больш інфармацыі пра вынікі апытання грамадскай думкі 2018 года: абзорны рэгіянальны даклад даступны тут

Каб даведацца больш пра супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю, пераходзьце па спасылцы

Спампаваць




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,