Змяненні ў жыцці ў сувязі з пандэміяй COVID-19 у Беларусі
9 кастрычніка, 2020

Змяненні ў жыцці ў сувязі з пандэміяй COVID-19 у Беларусі


Апытанне праводзілася ў рамках праграмы “ЕС за гендэрную роўнасць: разам супраць гендэрных стэрэатыпаў і гендэрна-абумоўленага насілля”, якая фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца сумесна ААН-Жанчыны і ЮНФПА. Публікацыя закранае ўплыў пандэміі на розныя сферы мужчын і жанчын у Беларусі і фіксуе некаторыя адрозненні. У прыватнасці, у параўнанні з мужчынамі, сярод жанчын большая доля тых, хто чакае, што можа зусім не атрымаць заработную плату, калі не змогуць працаваць з-за каронавіруса. Значных гендэрных адрозненняў па змене колькасцi працоўных гадзін у перыяд распаўсюджвання COVID-19 няма, але час, які затрачваецца на выхаванне і клопат аб дзецях i неаплатную хатнюю працу, у мужчын павялiчылся падчас пандэміі значна менш, у параўнанні з жанчынамі. 70% жанчын і 65% мужчын адказалі, што з часу распаўсюджвання COVID19 было закранута іх псіхічнае / эмацыйнае здароўе.

UN Women; United Nations Population Fund (UNFPA), 2020

Спампаваць



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,