Усходняе партнёрства пасля 2020 года: умацаванне ўстойлівасці – Усходняе партнёрства, якое забяспечвае вынікі для ўсіх

Усходняе партнёрства пасля 2020 года: умацаванне ўстойлівасці – Усходняе партнёрства, якое забяспечвае вынікі для ўсіх

19 сакавіка, 2020

Распачатае ў 2009 годзе як сумесная палітычная ініцыятыва, Усходняе партнёрства (УП) скіраванае на паглыбленне і ўмацаванне адносін паміж Еўрапейскім саюзам (ЕС), яго дзяржавамі-членамі і Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдова і Украінай.

У 2019 годзе, калі партнёрства адзначыла сваю 10-ю гадавіну, Еўрапейская камісія правяла шырокія і ўсёабдымныя кансультацыі для вызначэння будучых палітычных мэт. У цэлым, усе бакі згодныя з тым, што Усходняе партнёрства працуе эфектыўна і прыносіць адчувальную карысць грамадзянам усяго рэгіёну ў іх паўсядзённым жыцці.

Пасля 2020 года найважнейшай палітычнай асновай для ЕС, яго краін-членаў і краін- партнёраў будзе сумесная праца над умацаваннем устойлівасці праз дасягненне пяці стратэгічных мэт:

  • Партнёрства, якое СТВАРАЕ
  • Партнёрства, якое АБАРАНЯЕ
  • Партнёрства, якое ІДЗЕ ЗЯЛЁНЫМ ШЛЯХАМ
  • Партнёрства, якое ЯДНАЕ
  • Партнёрства, якое ПАШЫРАЕ МАГЧЫМАСЦІ

 

Спампаваць




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,