Рэпрэсіі супраць некамерцыйных арганізацый і актывістак грамадзянскай супольнасці, якія займаюцца падтрымкай, прасоўваннем і абаронай правоў жанчын і гендарнай роўнасці ў Беларусі. Агляд за жнівень 2020 – люты 2022
24 кастрычніка, 2022

Рэпрэсіі супраць некамерцыйных арганізацый і актывістак грамадзянскай супольнасці, якія займаюцца падтрымкай, прасоўваннем і абаронай правоў жанчын і гендарнай роўнасці ў Беларусі. Агляд за жнівень 2020 – люты 2022


У гэтым даследаванні разглядаюцца некамерцыйныя арганізацыі, якія пазіцыянуюць сябе як арганізацыі, якія аб’ядноўваюць жанчын, аказваюць ім неабходную дапамогу і падтрымку, а таксама спецыялізуюцца на абароне правоў жанчын і гендэрнай роўнасці, у тым ліку на абароне правоў ЛГБТК+. У Беларусі практычна анулявана права на свабоду асацыяцый; назіраецца неправамернае ўмяшанне ўладаў у права на свабоду асацыяцый як на этапе стварэння АГС, так і на этапе іх функцыянавання. Рэпрэсіі закранулі шэраг гендэрных арганізацый і жаночых актывістак. Акрамя адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу жанчын-кіраўніц і актывістак грамадскіх арганізацый, у тым ліку гендэрных, іх прадстаўніцы падвяргаліся розным формам ціску: умяшанне ва ўнутраную дзейнасць арганізацый, праверкі, ператрусы, апячатванне офісаў і блакаванне рахункаў, выклікі ў праваахоўныя органы на прафілактычныя гутаркі і допыты, прымус да прыняцця рашэння аб ліквідацыі, прымусовая ліквідацыя, дыскрэдытацыя ўладамі і інш.

У сувязі з рэпрэсіямі вялікая колькасць актывістак была вымушана пакінуць Рэспубліку Беларусь і шукаць месца жыхарства ў іншых краінах. Некаторыя з гэтых актывістак працягваюць грамадзкую дзейнасьць, а некаторыя зь іх вымушаныя шукаць іншыя магчымасьці працаўладкаваньня. Вельмі важна захаваць патэнцыял гендарных арганізацый і іх актывістак, а таксама іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці. Пры гэтым неабходна ўлічваць асаблівыя патрэбы актывістак, напрыклад, звязаныя з наяўнасцю непаўналетніх дзяцей.

Lawtrend, 2022

Спампаваць



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,